З 80-годдзем, Мікалай Антонавіч!

Уважаемый
Николай Антонович ЖУК!
Несвижский районный исполнительный комитет и районный Совет депутатов искренне поздравляют Вас с замечательным юбилеем — 80-летием со дня рождения!
Мы знаем, что на Вашу нелегкую жизнь выпало много испытаний, много было прожито и пережито: это и работа в районном объединении «Райсельхозтехника», и сложный период в процессе организации деятельности Несвижского производственного объединения «Райсельхозхимия», и очень ответственная, требующая много сил, умения контактировать с людьми, должность председателя районного исполнительного комитета, и огромный объем работы, проведенной возглавляемым Вами районным объединением жилищно-коммунального хозяйства в период подготовки и проведения в Несвиже республиканских дожинок в 1998 году.
Сегодня мы высказываем слова искренней благодарности за всё, что сделано Вами для района, за Вашу помощь, добрые советы и желание защитить приходящие на смену поколения от возможных ошибок.
Желаем Вам, уважаемый Николай Антонович, долгих лет, крепкого здоровья и благополучия, искренней заботы и любви родных и близких Вам людей, бодрого настроения и оптимизма.
С юбилеем Вас!
Несвижский районный
исполнительный комитет.
Несвижский районный Совет депутатов.

Мікалай Антонавіч Жук — выхадзец з сялянскай сям,і. І працу пачынаў на зямлі — у калгасе “Савецкая Беларусь” Клецкага раёна. Потым былі вучоба ў тэхнічным вучылішчы, работа ў Мінску, служба ў радах Савецкай Арміі.

У 1968 годзе Мікалай Жук закончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі. Прыехаў у Нясвіжскую райсельгастэхніку. Прызначылі яго старшым інжынерам-тэхнолагам. А праз год — галоўным інжынерам.

— Мы займаліся тэхналогіяй рамонту трактараў. Потым Нясвіжскую сельгас-тэхніку пераарыентавалі на рамонт бульбаўборачных камбайнаў і капалак. Каб займацца ім, давялося распрацоўваць адпаведнае  тэхналагічнае абсталяванне. Работы было вельмі многа: пачалі рамантаваць бульбаўборачныя  камбайны для ўсёй рэспублікі. Абсталявання ніякага, запчастак не было, даводзілася шмат займацца рэстаўрацыяй, асабліва валоў і транспарцёраў. У гэты час мне давялося, упершыню ў сістэме “Сельгастэхнікі”, арганізоўваць выраб дэталей з металічнага парашку. Гэта была мая ініцыятыва і распрацоўка. Звязаўся з полі-тэхнічным інстытутам, яго супрацоўнікі аказалі дапамогу. Мы закупілі  абсталяванне і запусцілі ўчастак па выпуску дэталей. Наш участак парашковай металургіі быў  адзіны ў рэспубліцы. Гэта стала вялі-кай падмогай для рамонту, мы маглі ўкамплектоўваць камбайны.

Перад калектывам стаяла задача нарошчваць аб’ёмы работы майстэрні, і мне давялося  ехаць на Украіну, вывучаць спосаб вырабу металічнай сеткі для агароджы. Упершыню  вырабляць яе пачалі  мы ў “Сельгастэхніцы”, — расказвае Мікалай Антонавіч.

Як добраму спецыялісту, энергічнаму, неабыякаваму чалавеку, яму пазней даверылі ўзначальваць Гарадзейскае спец-аддзяленне “Сельгастэхніка”. Праз няпоўныя тры гады пасада М.А. Жука стала гучаць так: намеснік упраўляючага райаб’-яднання “Сельгастэхніка”, упраўляючы Гарадзейскага аддзялення “Сельгастэхніка”. А калі на базе аддзялення стварылі раённае вытворчае аб’яднанне “Сельгасхімія”, Мікалай Жук стаў яго старшынёй і адначасова быў зацверджаны намеснікам начальніка ўпраўлення сель-скай гаспадаркі райвыканкама.

Калектыў аддзялення “Сельгастэхніка” пад яго кіраўніцтвам праводзіў вялікую работу па павышэнні ўрадлівасці глебы. За тры гады аб’ём рэалізацыі механізаваных работ вырас на 30 %.  У райсельгасхіміі добрыя традыцыі працягваліся. Даведзеныя заданні па ўнясенні мінеральных угнаенняў, па хімахоўных работах пастаянна перавыконваліся. Адначасова вырашалі і сацыяльныя пытанні. Упарадкоўвалі тэрыторыю, будавалі жылыя дамы. За дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў у выкананні плана эканамічнага і сацыяльнага развіцця калектыў райсельгасхіміі ў 1982 г. быў узнагароджаны Пераходным Чырвоным сцягам ЦК КПСС, Савета Міністраў СССР, ВЦСПС і ЦК ВЛКСМ. Мікалай Жук быў узнагароджаны медалямі “За працоўную доблесць” і “За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У.І. Леніна”.

У 1983 годзе Мікалай Антонавіч узначаліў упраўленне сельскай гаспадаркі райвыканкама, а напрыканцы  таго ж года быў выбраны старшынёй выканкама раённага Савета народных дэпутатаў, адпрацаваўшы там да 1991 года. Пасля ён узначаліў жыллёва-камунальную гаспадарку раёна.

Адказныя, турботныя пасады патрабавалі шмат сіл, энергіі, ведаў, умення знаходзіць самыя правільныя рашэнні, умення працаваць з людзьмі. Думаецца, што спраўляцца з усімі абавязкамі дапамагала Мікалаю Антонавічу і другая вышэйшая адукацыя, партыйна-палітычная, якую набыў у Мінскай Вышэйшай партыйнай школе. Вельмі многае было зроблена ў тыя часы для таго, каб наш горад атрымаў новы, больш прывабны выгляд, шмат будавалі жылля.

Мікалай Антонавіч зараз знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Аб ім памятаюць, яго паважаюць — за чалавечнасць, няўрымслівасць, добрасумленнасць, за значны ўклад у развіццё нашага горада і раёна.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ.

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.