Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 14 °C

Дзень Перамогі сустрэў у Берліне

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

З хваляваннем чакае  Дзень Перамогі  наш зямляк, жыхар вёскі Саска Ліпка

Уладзімір Пятровіч Чурыла.  Зараз яму ідзе 95-год,  але тое, 

што было перажыта  ў маладосці, назаўсёды  засталося ў памяці.

Пачыналася ўсё, як і ў іншых яго равеснікаў-вяскоўцаў, з мірнай працы на сваёй зямлі — у бацькі была вялікая гаспадарка, і на ёй працавала ўся сям’я.



Звыклае жыццё было парушана, калі пачалася вайна. У жніўні 1944 г. 19-гадовы хлопец быў прызваны ў Чырвоную Армію. Служыў у 143-м запасным стралковым палку. Ён узгадвае, як штодзень хадзілі на стрэльбішча, вучыліся страляць па танках, ён быў другім нумарам. Затым тэрмінова перавялі ў 411-ы мінамётны полк, ужо ў якасці тэлефаніста, дзе ён упершыню прыняў удзел у баявых дзеяннях. Ён добра памятае, як 14 студзеня 1945 г. пачалося наступленне на Варшаву. Ішла моцная артпадрыхтоўка. Усюды стаяў страшны свіст і грукат. З баямі савецкія войскі дайшлі да Лодзі. Затым быў Берлін. Тут ён забяспечваў сувяззю свой полк.

— Неяк ноччу трэба было цягнуць па развалінах кабель, — узгадвае ветэран. — Я ледзь не трапіў да немцаў. Ішоў бой, кабель перабіла снарадам. Прыйшлося браць катушку на плечы і паўзком наперад. Абрыў знайшлі, але трапілі пад прамы артылерыйскі агонь. Рызыкуючы жыццём, ліквідавалі абрыў кабеля, хоць снарады рваліся і з бакоў, і наперадзе.

За гэты бой ваенны сувязіст быў узнагароджаны медалём “За адвагу”.

І цяпер з горыччу ён успамінае, як на яго вачах загінуў аднавясковец Канстанцін Лук’янавіч Волчак:

— Калі я падбег да яго, то ўбачыў, што яго грудзі прабітыя кулямётнай чаргой, але таварыш быў яшчэ жывы. У шпіталь не давезлі: ён памёр ад ран.

Дзень Перамогі нездарма называюць святам са слязьмі на вачах. Уладзімір Пятровіч Чурыла разумее гэта вельмі добра, памятаючы тую радасць, якая ахапіла ўсіх, хто разам з ім дайшоў да Берліна.

Адтуль яго перавялі ў Магдэбург, дзе ён працаваў на камутатары. Затым часць расфарміравалі, і ён трапіў у горад Уладзімір. Тут праслужыў да 1948 года. Вярнуўся дадому, дзе зноў прыступіў да мірнай працы на гаспадарцы з бацькамі. Калі арганізавалі калгас, адразу стаў яго членам. Працаваў гэтак жа сумленна, як і ваяваў, неаднаразова ўзнагароджваўся граматамі і каштоўнымі падарункамі.

Уладзімір Пятровіч уваходзіў у склад калгаснай  будаўнічай брыгады. І многія будынкі ў вёсках былі ўзведзены яго рукамі. Любіць і зямлю. Саскаліпкаўцы ведаюць яго як заўзятага агародніка.

Ёсць у ветэрана хобі. Ён — музыкант, іграе на гармоніку. Некалі яго з братам Канстанцінам вельмі часта запрашалі іграць на вяселлях.

Уладзімір Пятровіч і яго жонка Надзея Пятроўна шмат гадоў пражылі разам у зго-дзе і павазе. Выгадавалі траіх дзяцей. У іх шасцёра ўнукаў, адзінаццаць праўнукаў. На жаль, спадарожніца  пайшла з жыцця, і цяпер побач з бацькам па чарзе знахо- дзяцца дзеці, прыязджаюць з Мінска, з Высокай Ліпы.

У гэтай хаце заўсёды жылі цеплыня і ўзае-мапаразуменне. “Што дала мне сям’я?   Напэўна, любоў да працы, — апавядае дачка нашага героя Лідзія Уладзіміраўна. — Бацька ж і цяпер трымае коз і курэй, пляце кошыкі, любіць кветкі — нават сам прапалоў градку. А як лепей зрабіць цяпліцу — дае парады сыну. Пра тое, як ваяваў, ён таксама расказвае”.

А аб ваенных шляхах-дарогах ветэрана нагадваюць медалі “За вызваленне Варшавы”, “За ўзяцце Берліна”, “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.”.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!