Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 7 °C

І.Дз. Дасько: “Трэба зберагчы мір на зямлі”

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Пост опубликован: 04.05.2019

Іван Дзмітрыевіч Дасько

Сустрэчы з інвалідам Вялікай Айчыннай вайны жыхаром Нясвіжа Іванам Дзмітрыевічам Дасько заўжды былі падзеяй. Цікава было паслухаць аб тым, што прыйшлося перажыць гэтаму чалавеку. Пра такіх, як ён, кажуць: прайшоў усю вайну.

Іван Дзмітрыевіч родам з Гомель-шчыны. У 1936 годзе яго сям’я пераеха-ла ў вёску Пацейкі Капыльскага раёна, там скончыў школу. У 1940 годзе паступіў у фабрычна-заводскае вучылішча ў Ленінградзе, але правучыўся толькі год — у 1941-м пачалася Вялікая Айчынная вайна. Давялося працаваць на ўмацаванні горада: капалі траншэі, будавалі бамбасховішчы. Перад пачаткам поўнай блакады Ленінграда школу паспелі эвакуіраваць у Ніжні Тагіл. Там юнак працаваў на будаўніцтве завода па выпуску баявой тэхнікі. У кастрычніку 41-га школу перавялі ў г. Бярозаўск Свярдлоўскай вобласці, дзе яны ахоўвалі шахты па здабычы золата.



У Чырвоную Армію Івана Дасько прызвалі ў сакавіку 1942 года. Ён стаў курсантам мінамётнай школы 504-га асобнага мінамётнага дывізіёна. Затым трапіў у Маскву. Служыў у асобным гвардзейскім мінамётным палку, быў камандзірам легендарнай баявой устаноўкі “Кацюша”. Удзельнічаў у баях пад Смаленскам, на Заходнім, Паўночна-Заходнім, Паўднёва-Заходнім, Чацвёртым Украінскім, Другім Прыбалтыйскім і Ленінградскім франтах. Ваяваў за Кіеў, Вязьму, Вялікія Лукі, Гомель, Рэчыцу, Мазыр, Калінкавічы. Прымаў удзел у вызваленні Польшчы. Быў паранены, двойчы кантужаны. У 1945 годзе ў Германіі разам з баявымі таварышамі адсвяткаваў перамогу над фашыстамі. А ў чэрвені па трывозе выехалі на Усход — на вайну з Японіяй. Ваяваў на Забайкальскім фронце. У жніўні пачалі фарсіраваць раку Амур. Суткамі не спыняліся баі. Савецкія войскі, прарваўшы абарону праціўніка, занялі маньчжурскі горад Мухдэн. Каля порта Даній атрымалі звестку аб капітуляцыі японскай арміі. Дэмабілізаваўся Іван Дасько ў 1947 годзе. Вось такая баявая біяграфія. Узнагароджаны Іван Дзмітрыевіч ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені, медалямі “За адвагу”, “За баявыя заслугі”, “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.”, “За перамогу над Японіяй”.

Іван Дзмітрыевіч заўсёды з задавальненнем дзяліўся ўспамінамі з малодшымі пакаленнямі. І хоць гісторыі гэтыя часам пранікнуты смуткам і болем перажытага, праз іх выразна праглядаецца характар усяго ваеннага пакалення.

— Мне як непасрэднаму ўдзельніку і сведку тых жудасных падзей заўсёды было важна данесці праўдзівую інфармацыю: пра вайну, страх смерці, голад і холад. Я спадзяюся, гэтыя ўспаміны паслужаць урокам і застануцца ў сэрцах людзей. Не забывайце, што самае галоўнае — гэта мір і святло на нашай зямлі, і іх трэба зберагчы, — гаворыць Іван Дзмітрыевіч. — Нас, ветэранаў, мала засталося. Я жадаю маладым, каб іх нашчадкі таксама памяталі пра ратныя подзвігі дзядоў і прадзедаў, раўняліся на сапраўдных герояў.

Наталля ЕРМАШЭНКА.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!