Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.49 |
Погода 10 °C

М.В. Малеж: “Вада кіпела ад куль і снарадаў…”

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Пост опубликован: 04.05.2019

Ветэран Вялікай Айчыннай, кавалер ордэна Славы 1-й ступені Міхаіл Васільевіч Малеж нарадзіўся ў 1924 годзе. Спрадвеку ён жыве ў Вялікай Ліпе, свой далёкі паход у Еўропу ажыццявіў па прызыву, які паклікаў яго ўлетку сорак чацвёртага года.

20-гадовы юнак быў накіраваны пад Варшаву ў школу разведчыкаў, дзе сялянскага хлопца навучылі трымаць зброю ў руках, браць “языка”, займацца выбуховымі работамі. У саставе 369-й дывізіі ваяваў на І Беларускім, затым — ІІ Беларускім франтах. Яго 222-і полк прайшоў праз Польшчу, Усходнюю Прусію і Германію.



Ваяваць на чужой зямлі для кожнай арміі, безумоўна, складаней. А таму ў разведчыкаў адпачынку не было. Рэгулярныя паходы па “языка”, баявыя аперацыі ў бліжнім тыле праціўніка — усё гэта патрабавала выключнай адвагі, спрыту, стрыманасці, вытрымкі і разліку. I Міхаіл Васільевіч з гонарам прайшоў праз усе гэтыя выпрабаванні, праявіўшы вернасць воінскаму абавязку і адданасць Айчыне. Неаднойчы над галовамі свісталі кулі, асколкі снарадаў. Удзень савецкія разведчыкі з укрыццяў вялі назіранне за варожымі пазіцыямі, уначы, пад покрывам цемры, па-пластунску паўзлі ў стан ворага — па “языка”.

За мужнасць і гераізм, праяўленыя ў тыя суровыя дні, ён быў узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 2-й ступені і Славы 1-й ступені, медалямі “За адвагу”, “За перамогу над Германіяй у Вя-лікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.”

з таго часу мінула шмат гадоў, але і сёння перад вачамі Міхаіла Васільевіча паўстаюць карці-ны фашысцкіх зверстваў, шматлікія аднапалчане, што загінулі на ваенных шляхах-дарогах.

— Ніколі не забуду фарсіраванне Одэра, — узгадвае ветэран. — Вада кіпела ад куль і снарадаў, па ёй плавалі забітыя салдаты… А яшчэ быў выпадак, калі трымалі курс на Берлін. Увечары мы асцярожна праходзілі міма сядзі-бы. Абышлі вакол дома, зазірнулі ў акно — і жахнуліся. У пакоі на стале гарэла свечка, вісела павешанае дзіця, на ложку ляжала мёртвая жанчына, а гаспадар, немец ва ўзросце, хадзіў па хаце. Мы ўварваліся і распыталі яго, што здарылася. Аказалася, што ён, прачытаўшы загад Гітлера “Нікому не здавацца”, вырашыў павесіць сваё дзіця, жонцы перарэзаць вены і сябе хацеў пазбавіць жыцця. Гэтага немца даставілі ў штаб, там ён паўтарыў свой аповед. І тады нашы на шчыце на нямецкай мове напісалі, што ён зрабіў. Так яго са шчытом у руках на брычцы павезлі па гора-дзе. Мясцовыя жыхары, што сустракаліся нам на шляху, чыталі гэта, вельмі абураліся…

Вялікае свята Перамогі М.В. Малеж сустрэў у Берліне. Ніколі не забудзе ветэран, як савецкія салдаты радаваліся перамозе, свабодзе, міру без выбухаў і стрэлаў. І сёння Міхаіл Васільевіч дзякуе Богу, што яго дзеці, унукі і праўнукі не зведалі на сабе, што такое вайна.

Аксана ГРОХ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!