Меню
Курс $  3.26 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 12 °C

Зацверджана Канцэпцыя дзейнасці гарадскіх інфармацыйных пунктаў падчас II Еўрапейскіх гульняў

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Дакумент быў падрыхтаваны супрацоўнікамі кафедры міжнароднага турызму факультэта міжнародных адносін БДУ пры падтрымцы фонду «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года».

У канцэпцыі прапісаны механізм працы валанцёраў і забеспячэння інфармацыйнай падтрымкай гасцей горада. Плануецца, што з 19 чэрвеня пачне працаваць каля 20 гарадскіх інфармацыйных кропак на сталічных пляцоўках, а таксама прылеглых да аб’ектаў спаборніцтваў тэрыторыях. У іх ліку — Нацыянальны аэрапорт «Мінск», аўтавакзал «Цэнтральны», чыгуначны вакзал «Мінск-Пасажырскі», Студэнцкая вёска, фан-зоны, асноўныя турыстычныя маршруты сталіцы… Тут размесцяцца інфармацыйныя палаткі і стойкі, дзе можна будзе атрымаць звесткі пра графік і месцы правядзення спаборніцтваў, інфраструктуру горада, грамадскага транспарту і іншую карысную для гасцей інфармацыю.



Таксама валанцёры забяспечаць усіх ахвотных спартыўнай і культурнай праграмай II Еўрапейскіх гульняў, гідам балельшчыка, турыстычнай картай горада і буклетамі пра славутасці Мінска і Беларусі.

Усяго на аказанні інфармацыйных паслуг будзе задзейнічана больш як 600 добраахвотнікаў. На гарадскіх інфакропках размесцяцца 200 чалавек. І каля 400 валанцёраў будзе дапамагаць гледачам і балельшчыкам прайсці на трыбуны, каб пазбегнуць утварэння вялікіх чэргаў.

Карта размяшчэння інфармацыйных кропак даступная на сайце II Еўрапейскіх гульняў.

belta.by

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!