Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 7 °C

Да 75-годдзя вызвалення Беларусі. Узгадваем нашых землякоў

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Пост опубликован: 22.06.2019

Узнагароджаны медалём “За адвагу”

Пра Васіля Цімафеевіча Лук’янчыка кажуць: “Загінуў на вайне”. Няма яго магілы, невядомая і канкрэтная дата гібелі. Вядома толькі, што яго сэрца перастала біцца ў адным з баёў пры вызваленні сталіцы Чэхаславакіі Прагі ўжо ў тыя дні, калі ўвесь савецкі народ радаваўся і святкаваў перамогу, калі ў Маскве доблесным савецкім войскам салютавала 1000 гармат трыццаццю артылерыйскімі залпамі.



…Васіль Лук’янчык нарадзіў-ся ў 1923 годзе. На фронт пайшоў у кастрычніку 1944-га. Ваяваў на 4 Украінскім фронце стралком 1-й роты 151-га стралковага Карпацкага палка 8-й стралковай Ямпольскай Чырванасцяжнай дывізіі 17-га гвар-дзейскага  стралковага корпуса 18-й арміі. У той перыяд гэты полк  дыслацыраваўся ў Чэха-славакіі. У студзені-лютым 1945 г. яго войскі разам з 2 Украінскім  фронтам правялі Усходне-Карпацкую стратэгічную аперацыю, вызваліўшы паўднёвыя  раёны Польшчы і значную частку Чэхаславакіі. У гэтай аперацыі ўдзельнічаў і наш зямляк.

Пасля невялікай перадышкі войскі 4 Украінскага фронту пачалі Мараўска-Астраўскую аперацыю (10.03. — 5.05. 1945 г.). 18-й арміі даводзілася наступаць у цяжкіх умовах гарыстай мясцовасці, прабівацца праз заслоны і абсталяваныя ў гарах абарончыя рубяжы. У Карпатах у гэты час  выпала шмат снегу, гэта яшчэ  больш ускладніла прасоўванне  савецкіх войскаў. У баі за сяло Льесек 28 сакавіка чырвонаармеец Васіль Лук’-янчык узяў у палон 8 варожых  салдат, праявіўшы мужнасць і знаходлівасць. За гэта 20 красавіка 1945 года быў узнагароджаны  медалём “За адвагу”.

Вызваліўшы Мараўскую Астраву і прылягаючыя раёны, нашы войскі  ўключыліся ў Пражскую наступальную аперацыю (6.05. — 11.05). Гэта была самая кароткая аперацыя  савецкіх войск у краінах Еўропы ў гады Вялікай Айчыннай…

 

Сэрца сагравалі думкі пра родных

Згодна з інфармацыяй архіва  Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі, чырвонаармеец Іван Захаравіч Еўтух з в. Асмолава, стралок вайсковай часці палявая пошта 20339, прапаў без вестак у красавіку 1945 года. Хутчэй за ўсё — у Германіі. Аднак відавочцы, удзельнікі вайны з вёскі Цякалаўшчына, якія служылі ў суседніх воінскіх часцях і добра ведалі Івана Еўтуха, сцвярджалі, што бачылі яго жывым у пачатку мая ў Берліне. Сваякам Івана Захаравіча нічога больш дакладнага даведацца, на жаль, не ўдалося.

…Іван Еўтух нарадзіўся ў 1904  го-дзе. Ваяваць пайшоў у ліпені  44-га. Пісьмы з фронту ад яго  прыходзілі рэгулярна. Ён цікавіўся  справамі ў хатняй гаспадарцы, даваў жонцы парады, як лепей  выхоў-ваць дзяцей: у сям’і раслі дачка і два сыны.

У красавіку 45-га паштовая сувязь абарвалася…

 

Падрыхтавала Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!