Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 9 °C

Дарожны рух у Мінску: арганізаваны спецыяльныя палосы, а метро — да 4 раніцы

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Пост опубликован: 07.06.2019

Чакаецца, што 70 працэнтаў людзей, якія наведаюць Еўрапейскія гульні, будуць перамяшчацца з дапамогай грамадскага транспарту. Рэжым работы фан-зон не будзе абмяжоўвацца вечарам, таму наземны транспарт і метро будуць працаваць практычна ў кругласутачным рэжыме. Дакладны рэжым працы на канкрэтны дзень можна паглядзець на афіцыйным сайце «Мінсктранса».



Найбольш загружаныя будуць праспекты Пераможцаў і Незалежнасці. «Таму, зыходзячы з разлікаў, прыйшлі да высновы, што вылучэнне спецыяльных палос для транспарту, які будзе абслугоўваць Еўрапейскія гульні, — неабходнасць. Такія палосы будуць знаходзіцца на праспекце Дзяржынскага, вуліцы Няміга, праспекце Пераможцаў — гэта самыя загружаныя месцы. Паласа будзе выдзелена адпаведнай разметкай — суцэльнай і літарай «А», таксама на гэтай паласе будзе знаходзіцца сімвал Еўрапейскіх гульняў, — расказвае начальнік УДАІ ГУУС палкоўнік міліцыі Вадзім Гаркун. — У сувязі з увядзеннем гэтай выдзеленай паласы будуць праведзены некаторыя арганізацыйныя мерапрыемствы ў частцы змянення схемы арганізацыі дарожнага руху. У першую чаргу гэта закране праспект Дзяржынскага: частка левых паваротаў па кірунку руху з боку кальцавой дарогі ў напрамку вуліцы Няміга і праспекта Пераможцаў будуць закрытыя. Гэта вуліцы Голубева, Уманская, Ясеніна, Шчорса і Хмялеўскага».

«Кампенсацыйныя левыя павароты будуць рэалізаваны праз правы паварот, гэта значыць, у раёне пазначаных скрыжаванняў трэба будзе павярнуць направа, даехаць да разрыву, зрабіць там разварот і працягнуць рух, перасякаючы праспект Дзяржынскага. Альбо павярнуць на найбліжэйшых развязках», — расказаў начальнік УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. Таксама ён дадаў, што на час правядзення гульняў уезд з праспекта Пераможцаў на вуліцу Няміга будзе дазволены толькі для транспарту, задзейнічанага для забеспячэння гульняў.

Укараненне гэтых новаўвядзенняў пачнецца за 7—10 дзён да старту Еўрапейскіх гульняў, каб жыхары і госці сталіцы візуальна ўяўлялі ўсе гэтыя змены і былі да іх гатовыя.

«Звязда».

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!