Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.5 |
Погода 13 °C

Франтавы альбом. Не толькі за сваю краіну…

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Пост опубликован: 28.06.2019

Іван Захаравіч Плакса нарадзіўся ў 1909 годзе ў в. Асмолава. На фронт яго мабілізавалі ў ліпені 1944-га. Быў радавым чырвонаармейцам, ваяваў стралком у роце  аховы штаба 413-й стралковай дывізіі 114 стралковага корпуса 70-й арміі 1 Беларускага фронту.

11 верасня 1944 года ў раёне вышыні 104,3 метра, каля вёскі Слупна Валомінскага павета Варшаўскага ваяводства Польшчы падчас контратакі і моцнага артылерыйскага  агню праціўнік пацясніў нашы злучэнні. У гэтым баі і загінуў Іван Плакса. Спачатку яго і загінуўшых аднапалчан пахавалі ў Слупне. Пасля перапахавалі на могілкі-маўзалей савецкіх воінаў у Варшаве, вуліца Жвіркі і Вігуры, магіла № 132. Гэта мемарыяльны комплекс, дзе пахаваны 21468 воінаў Чырвонай Арміі. Яны загінулі ў 1944-1945 гг. падчас Варшаўска-Познаньскай аперацыі.



“Я — не загінуў, не жывы,

Адзін з… без вестачкі прапаўшых”

Ілля Дзям’янавіч Плакса нарадзіўся ў 1902 годзе. На фронт пайшоў 2 студзеня 1945 года. Быў стралком. Радавы чырвонаармеец в/ч палявая пошта  37386 “М”. Мяркуючы па нумары  палявой пошты, ваяваў у адным са стралковых палкоў — 342-м, 358-м ці 369-м — 136 стралковай  Кіеўскай Чырвана-сцяжнай ордэнаў Суворава і Багдана Хмяльніцкага дывізіі 47 стралковага  корпуса 70-й арміі 2 Беларускага фронту. З 14 студзеня падчас Усходне-Прускай  аперацыі яго дывізія наступала ў напрамку Модліна, Плоцка, Торуні.

Ілля Плакса вызваляў горад Модлін, удзельнічаў у разгроме  Торуньскай групоўкі праціў-ніка. З 10 лютага браў удзел у наступальнай  Усходне-Памеранскай аперацыі. У канцы сакавіка іх дывізія падышла да нямецкага Данцынга (цяпер — польскі Гданьск). Горад быў вельмі ўмацаваны фашыстамі. Але наша артылерыя зносіла гэтыя ўмацаванні, а пяхота дружным націскам адкідвала ворага. 30 сакавіка Данцынг быў узяты. 5 красавіка часці іх дывізіі  павярнулі на захад у накірунку Шчэціна. У ноч на 19 красавіка дэсантная група  фарсіравала Одэр, а 20 красавіка ўсе часці дывізіі фарсіравалі раку за 12 кіламетраў на поўдзень ад Шчэціна.

Аб тым, як ён ваюе, Ілля  Дзям’янавіч расказваў у пісьмах, якія слаў жонцы ў в. Вялікая Ліпа і маме ў в. Асмолава. Апошняе пісьмо  датавана 19 красавіка… Месца гібелі салдата  засталося невядомым. Ён лічыцца прапаўшым без весткі.  Магчыма, яго забралі  воды Одэра…

Падрыхтавала

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!