Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.49 |
Погода 7 °C

«Падары немаўляці вышыванку»

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Пост опубликован: 28.06.2019

Напярэдадні Дня Незалежнасці першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ» Крысціна Літвінава наведала маладых матуль у акушэрскім аддзяленні Нясвіжскай ЦРБ.

У рамках акцыі саюза моладзі «Падары немаўляці вышыванку» яна павіншавала іх з найлепшай падзеяй у жыцці, надыходзячым святам і падарыла футболкі з беларускім арнаментам для немаўлят.



«Вышыванка» — гэта не толькі патрыятычна, але і модна, стыльна сярод людзей усіх узростаўадмеціла Крысціна Дзмітрыеўна. — Яна з’яўляецца сапраўднай візітнай карткай беларусаў. Вышыты нацыянальны арнамент — гэта не проста ўпрыгожванне, гэта своеасаблівы шыфр, які праз стагоддзі перададзены нам продкамі. Кожны ўзор у арнаменце — гэта сімвал, які валодае магутнай энергетыкай і закліканы ахоўваць нас.  Выкарыстоўваючы «вышыванкі» ў паўсядзённым жыцці, мы выказваем сваю нацыянальную і грамадзянскую пазіцыю, культурную адукаванасць і духоўнае свядомасць, падкрэсліваем адзінства і згуртаванасць беларускага народа.

Першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ» Крысціна Літвінава з маладымі матулямі Нясвіжскага раёна, дзеці якіх нарадзіліся напярэдадні Дня Незалежнасці

Наталля ЕРМАШЭНКА.

 

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!