Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 8 °C

Экспрэс-інфармацыя аб ходзе ўборачнай

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Пост опубликован: 24.07.2019

. У суботу хлебаробы Беларусі запісалі на свой рахунак першы мільён тон намалочанага збожжа. За нядзелю дабавілася яшчэ амаль 300 тысяч тон. А на раніцу 22 ліпеня хлебны каравай у краіне заважыў 1403,4 тысячы тон.

. Па стане на 23 ліпеня ў Мінскай вобласці ўбрана 90632 гектары збожжавых і зернебабовых — 18 % да плана. Намалочана 308327 тон зерня. Ураджайнасць складае 34 ц/га. Па агульным намалоце лідзіруюць Нясвіжскі (39684 т), Слуцкі (36402 т), Клецкі (27076 т), Капыльскі (26557 т), Любанскі (23893 т), Пухавіцкі (23013 т), Салігорскі (21025 т) раёны. Па ўраджайнасці наперадзе — Нясвіжскі (60,1 ц/га), Клецкі (49 ц/га), Дзяржынскі         (46 ц/га) раёны. Услед ідуць Маладзечанскі (42 ц/га), Смалявіцкі (38 ц/га), Слуцкі і Капыльскі (па 35 ц/га) раёны.



. Сярод гаспадарак Мінскай вобласці па ўраджайнасці, па стане на 22 ліпеня, лідзіруе ААТ “Гастэлаўскае” Мінскага раёна (82,6 ц/га). Услед ідуць нашы ААТ “Новае жыццё”, СВК “Агракамбінат Сноў” і ААТ “Грыцкевічы”.

 Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!