Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 12 °C

На Нясвіжчыне працягваецца ўручэнне юбілейных медалёў “75 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

У панядзелак, 1 ліпеня, з уручэннем юбілейных медалёў і надыходзячым Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь ветэранаў вайны, жыхароў Нясвіжа Р.С. Гарачкоўскага, А.М. Лук’янаву, І. Дз. Дасько павіншаваў старшыня Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Ломскі. Разам з віншаваннямі ветэраны атрымлівалі сімвалічны салдацкі трохкутнік — прывітальнае пісьмо ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.



Узнагароду, якую, па традыцыі, уручаў ваенны камісар Нясвіжскага і Капыльскага раёнаў падпалкоўнік Андрэй Марозаў, атрымалі таксама жыхарка блакаднага Ленінграда Г.А. Трыбунская, вязні фашызму Л.М. Васількевіч, Н.П. Русіна, М.І. Гладкая, Г.М. Ляшчынская, А.П. Паўлюшчык. Віншаванні з нагоды вялікага дзяржаўнага свята і 75-годдзя з дня вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў таксама прымалі інвалід з дзяцінства ў выніку Вялікай Айчыннай вайны С.Б. Ліпень і член сям’і загінууўшых А.А. Сабірай.

Герояў дня павіншавалі і ўручылі памятныя падарункі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Таццяна Толсцік, старшыня раённага савета ветэранаў Генадзь Пашкоўскі, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Міхаіл Жыгуноў.

Апошнімі днямі медалі таксама былі ўручаны жыхарам Нясвіжчыны, ветэранам вайны І.А. Сярогаву і В.І. Елькінай са Снова, В.І. Ашмарынай з Грускова, М.В. Малежу з Вялікай Ліпы, У.П. Чурылу з Саскай Ліпкі, вязням фашызму Г.В. Суднік і Е.К. Есьман са Снова, Е.І. Мышалавай і А.І. Гладкаму з Рудаўкі.

Спонсарамі ў правядзенні віншавання выступілі СВК “Агракамбінат Сноў”,  ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат”, Нясвіжскі завод дзіцячага харчавання, Нясвіжскі хлебазавод, ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі”, ТАА “Еўраторг”, раённае аб’яднанне прафсаюзаў, РК прафсаюза работнікаў АПК, РК прафсаюза работнікаў культуры, РК прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі Нясвіжскай ЦРБ, АП №8 і райспажыўтаварыства.  

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!