Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 13 °C

На міжнародным злёце юных выратавальнікаў каманда нясвіжскіх “Ястрабаў” заваявала сярэбраныя медалі

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Ангеліна Мялешка, Яна Капуста, Ягор Ждановіч, Павел Гацура, Дзмітрый Глобаж, Арцём Касякоўскі, Данііл Серы — каманда нясвіжскіх “Ястрабаў”, якая на міжнародным злёце юных выратавальнікаў, што прайшоў у сонечным Азербайджане, заваявала сярэбраныя медалі. Нашы школьнікі на высокім узроўні прадставілі Беларусь. Юныя выратавальнікі змагаліся ў пажарнай эстафеце, пераадоленні паласы перашкод, на суд журы прадстаўлялі свае творчыя работы  з рабятамі расійскіх каманд з Масквы і Уфы, а таксама Турцыі, Пакістана, Катара, Сербіі, Румыніі, Украіны, Грузіі, Балгарыі і гаспадароў.



У напружанай і цікавай барацьбе беларусы ўступілі толькі камандзе школьнікаў з Азербайджана.

Гэтымі днямі нясвіжскія “Ястрабы” рыхтуюцца да рэспубліканскіх спаборніцтваў, якія пройдуць 15 — 18 ліпеня на Гомельшчыне.

Кіраўнік каманды — педагог СШ № 4 г. Нясвіжа Алена Комар.

Іна Васілевіч.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!