Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 7 °C

Супрацоўнікі ААТ «Белаграпромбанк» павіншавалі ветэрана

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Напярэдадні Дня Незалежнасці і 75-годдзя з дня вызвалення Рэспублікі Беларусь, супрацоўнікі ААТ «Белаграпромбанк» завіталі ў госці да ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Івана Дзмітрыевіча  Дасько. У свой час Іван Дзмітрыевіч працаваў у банку інкасатарам. Пасля выхада на пенсію арганізацыя  ўзяла над ім шэфства.

— Дзякуючы гераізму і мужнасці такіх людзей, як Іван Дзмітрыевіч, была здабытая перамога над нацызмам і ўжо 75 гадоў мы жывем пад мірным небам, — адзначыў намеснік начальніка цэнтра банкаўскіх паслуг № 526 у г. Нясвіж рэгіянальнай дырэкцыі па Мінскай вобласці ААТ «Белаграпрамбанк» Сяргей Толсцік. — Тых, хто ваяваў на палях бітваў той страшнай і крывавай вайны, засталося зусім няшмат. Павага, памяць і клопат пра іх — святы абавязак цяперашняга пакалення. Менавіта таму кіраўніцтва  ААТ «Белаграпромбанк»  стала ініцыятарам правядзення пастаяннай акцыі па аказанні нашымі прафсаюзнымі арганізацыямі  шэфскай дапамогі адзінокім і адзінока пражываючым ветэранам Вялікай Айчыннай вайны.



С.У. Толсцік і уручыў Івану Дзмітрыевічу віншавальны адрас ад імя старшыні праўлення ААТ «Белаграпромбанк» А.Лысюка і ўсіх яго калегаў, пажадаў моцнага здароўя, даўгалецця і аптымізму.

Наталля ЕРМАШЭНКА.

Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Іван Дзмітрыевіч Дасько з намеснікам начальніка цэнтра банкаўскіх паслуг №526 у г. Нясвіж Рэгіянальнай дырэкцыі па Мінскай вобласці ААТ "Белаграпрамбанк" Сяргеем Толсцікам

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!