Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 5 °C

У Нясвіжы Купалле сабрала карагоды сяброў

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 8

Пост опубликован: 08.07.2019

Час доўгіх летніх дзён і кароткіх начэй, час збору лекавых зёлак, час неверагодных цудаў і здзяйснення самых патаемных мрыяў. Усё гэта Купалле —  свята, якое любяць, традыцыі якога працягваюць і шануюць.



Менавіта Купалле ў суботу, 6 ліпеня, на набярэжнай Бернардзінскай сажалкі горада Нясвіжа аб’яднала людзей розных пакаленняў. Знаёмыя і незнаёмыя працягнулі адзін аднаму рукі ў святочным купальскім карагодзе, удзельнічалі ў конкурсах і віктарынах тэатралізаванай дзеі арганізатараў свята, разам з Купалінкай пускалі на ваду вянкі, сплеценыя з самых розных кветак і траў, назіралі за купальскім вогнішчам з надзеяй, што ўсё задуманае ажыццявіцца. Як заўсёды, дружныя апладысменты ўдзельнікі свята адрасавалі артыстам Нясвіжчыны, якія разам з майстрамі  творчасці дарылі цеплыню сваёй душы ўсім гасцям і жыхарам горада.

Іна  ВАСІЛЕВІЧ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!