Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 6 °C

«Выкананне плана, які вызначаны, — закон»

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Пост опубликован: 25.07.2019

Якія задачы паставіў Прэзідэнт на ўборачную

Кампанію

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 ліпеня правёў рэспубліканскую селектарную нараду па пытаннях уборкі ўра-джаю. Па яе выніках кіраўнік дзяржавы паставіў шэраг задач перад профільнымі ведамствамі і кіраўніцтвам рэгіёнаў.

Завяршаючы селектар, кіраўнік дзяржавы нагадаў удзельнікам нарады аб планах на сёлетнюю ўборачную кампанію: збожжавых і зернебабовых неабходна сабраць 8,672 млн т, рапсу — 766,3 тыс. т, ільновалакна — 52,6 тыс. т, цукровых буракоў — каля 5         млн т, кукурузы на зерне — 1,717 млн т, бульбы — 1,1 млн т, агародніны — каля 600 тыс. т. «Гэты план павінен быць жалезабетонна выкананы, — падкрэсліў Прэзідэнт. — Выкананне плана, які вызначаны, — закон».



Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што кантралюючыя органы павінны звяртаць увагу не на колькасць камбайнаў, якія ўдзельнічаюць у работах, а на выкананне плана на ўборачную. «Дзяржзаказ, нарыхтоўка, якасць недзе паглядзець — гэта галоўнае. Давайце арыентавацца на асноўныя моманты», — запатрабаваў кіраўнік дзяржавы.

«Мы ў мінулым неўраджайным годзе за зіму з’елі ўсе запасы: і не толькі збожжа, але і травяністых кармоў, якія ляжалі ў траншэях, у курганах. Трэба гэты рэзерв папоўніць», — паставіў задачу Прэзідэнт. Ён падкрэсліў, што ў кожнай гаспадарцы неабходна запасці і сакавітых, і сухіх кармоў на паўтара-два гады. «Запатрабаванне будзе самае жорсткае, калі вы, не дай бог, праваліце ўвод у строй сянажных траншэй. Мы гаворым: трэба нарыхтаваць, трэба нарыхтаваць. Але якасных кармоў у курганах мы не атрымаем — патрэбны траншэі. І гэты план ёсць, ён павінен быць выкананы. Пакуль па гэтым го-дзе ён выконваецца працэнтаў на 10 — 15», — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

«Па паліве мы дамовіліся — гэта адказнасць урада і асабіста прэм’ер-міністра. Па паліве і ўгнаеннях шукайце схемы: як толькі магчыма, трэба падтрымаць», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт таксама даручыў пры неабходнасці падтрымаць гаспадаркі збожжаўборачнай тэхнікай, але пры гэтым забяспечыць кантроль за яе правільным захоўваннем. Асаблівую ўвагу звярнуў на прафілактыку ДТЗ, учыненых па віне нецвярозых вадзіцеляў: «П’яніц дастаткова. Законы дазваляюць з імі разабрацца належным чынам, асабліва ва ўборачную кампанію. Сеў за руль у п’яным выглядзе — галаву страціў. Паколькі ён паслязаўтра загубіць некалькі чалавек».

«Я ўжо гаварыў віцэ-прэм’еру, хачу, каб гэта пачулі губернатары: рулонны прэс, палімерная плёнка — гэта паратунак не толькі пры нарыхтоўцы травяністых кармоў, сенажу і іншага, гэта паратунак для гультаёў. Траву скасіў, у валок згарнуў і скруціў у рулон і ў плёнку, унёс кансервант і, калі не можаш свое-часова звезці, — гэта ўжо кармы, і прытым добрыя», — адзначыў Прэзідэнт.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, ёсць выпадкі, калі гэтыя прэсы толькі стаяць пад плотам, паколькі на іх проста не ўмеюць працаваць. Ён сказаў, што ўся гэта тэхніка павінна быць задзейнічана ў час уборачнай. «Гэта ўжо адносна новыя тэхналогіі, і іх трэба больш актыўна асвойваць. Кожнай гаспадарцы, дзе вы лічыце патрэбным, давесці, колькі закруціць сенажу ў палімерную плёнку, — гэта паратунак», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт дадаў, што тэарэтычна рэальна выйсці на ўраджай і 10 млн т, калі ўсё акуратна ўбраць і перавыканаць план па кукурузе, сабраўшы каля 2 млн т зерня. Аднак для гэтага важна тэхналагічна правільна высушыць яе. «Мы таксама ведаем, як гэта рабіць: плюшчыце кукурузу і закладваеце ў поліэтыленавыя рукавы. Мы ведаем, колькі ў нас плюшчылак, іх прадукцыйнасць, мы вырабляем у краіне поліэтыленавыя рукавы — ужо няма дэфіцыту, — звярнуў ён увагу. — Гэта танна, трэба гэтым займацца».

На думку Аляксандра Лукашэнкі, дабіцца высокіх вынікаў у час уборачнай кампаніі можна толькі пры адпаведнай дысцыпліне. У сувязі з гэтым ён даручыў узмацніць барацьбу з п’янствам у гаспадарках. «Трэба дапамагчы кіраўнікам, таму што размовы, што рынак усё адрэгулюе, нас прывядуць не туды, — лічыць ён. — Асаблівую ўвагу — утрыманню тэхнікі. Гэта найважнейшае пытанне, гэта велізарныя грошы». Прэзідэнт рэзюмаваў, што правядзенне ўборачнай кампаніі, якой удзяляецца павышаная ўвага, не павінна перашкаджаць асенняй сяўбе, тым больш пакуль надвор’е спрыяе гэтым работам.

БелТА.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!