Жніво. Гарачая пара. Апошнія навіны з палёў раёна

Поделитесь с друзьями
  •  
  • 30
  •  
  •  
  •  
  •  

У няпростых умовах убіраюць сёлета збожжавыя культуры хлебаробы. То сонца, то шквалісты вецер, то лёгкі дожджык заімжыць, то лівень абрынецца з нябёсаў… І тады камбайнеры стаяць, як кажуць, на стрэмені: толькі збажына абветрае — наваколле абуджаецца гулам матораў. Напрыклад, лівень не даў як след разгарнуцца 22 ліпеня. І дзённая прыбаўка ўбранай плошчы ў нашым раёне выйшла толькі 2,3 % (4,4 % — у ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі”, 4,3 % — у ААТ “Новае жыццё”). А вось дзень 23 ліпеня выдаўся больш прадукцыйным:   7,9 % плошчы ўбралі ў ААТ “Гарадзея”, 6 % — у СВК “Агракамбінат Сноў”, 5,9 % — у ААТ “17 Верасня”, 5,3 % — у ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”.

Усяго па раёне па стане на 24 ліпеня, як сведчыць аператыўная інфармацыя райсельгасхарчу, было ўбрана амаль 7290 гектараў (33 % да плана). 46 % плошчы вызвалілі ў ААТ “Грыцкевічы”, 42 % — у ААТ “Гарадзея”, 41 % — у ЗАТ “1 Мая”, па 40 %  — у ААТ “Новае жыццё” і “17 Верасня”.

Старшага камбайнера Генадзя Яўгенавіча Карпача прыйшлі наведаць нявестка Таццяна, жонка Таццяна Іванаўна і маленькі ўнук Ягор.
На палетках ААТ “Лань-Нясвіж” хлебароб працуе разам з сынам Арцёмам

Намалочана ў цэлым па раёне з пачатку ўборкі звыш 44 тысяч тон збожжа. Найбольшы валавы збор у “Снове” — 5329 тон, у “1 Мая” — 4959 т, у “Новым жыцці” — 4629 т, у ААТ “Лань-Нясвіж” — 4200 т.

Сярэдняя ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых на палях Нясвіжчыны — 60,7 ц/га. Больш высокая яна ў “Новым жыцці” — 80,5 ц/га, “Снове” — 78,4, “Грыцкевічах” — 76,3, “1 Мая” — 60,8 ц/га.

У сельгаспрадпрыемствах Мінскай вобласці па стане на 24 ліпеня было ўбрана 94203 га збожжавых і зернебабовых — 18,7 % да плана. Лідары па тэмпах работы — Клецкі (34,5 %), Нясвіжскі (33 %), Любанскі (32,2 %), Старадарожскі (31,7 %) раёны. Сярэдняя ўраджайнасць — 35 ц/га. Самая высокая яна на Нясвіжчыне (60,7). Па 49 ц/га намалочваюць кляччане, па 46 ц/га — у Дзяржынскім, па 41-м — у Маладзечанскім раёнах. Валавы збор зерня па вобласці склаў 326535 тон.

Адначасова з палёў механізатары звозяць салому. Па вобласці вызвалена 35 % плошчаў ад зжатай збажыны. У т. л. 56 % — у Клецкім, 51 % — у Смалявіцкім, 50 % — у Нясвіжскім раёнах.

У цэлым па рэспубліцы па стане на 24 ліпеня было ўбрана 23,6 % плошчы збожжавых культур. Намалочана амаль 1672 тысячы тон зерня. Сярэдняя ўра- джайнасць склала 32,7 ц/га. Лідзіруюць па тэмпах жніва хлебаробы Брэсцкай вобласці — 47,8 %,       па ўраджайнасці — Гродзенскай вобласці (39,2 ц/га).

Першым тысячнікам на жніве-2019 у нашым раёне стаў сёлета вадзіцель СВК “Агракамбінат Сноў” Дзмітрый Кунцэвіч. На аўтамабілі МАЗ-5551 ён даставіў з поля на ток тысячу тон збожжа 23 ліпеня. Да канца дня перавёз яшчэ 90,1 тоны.

Услед за ім тысячнікамі ў той жа дзень сталі калегі маладога вадзіцеля з гэтай гаспадаркі Віталь Бурак — перавёз 1067,2 тоны, Аляксандр Палхоўскі (1059,2 т), Алег Віннічак (1041,7 т) і Дзмітрый Міклашэвіч (1004,1 тоны).

На палях вядзецца шмат іншых работ. У тым ліку — падрыхтоўка да новай сяўбы. Механізатары лушчаць ржышча пасля азімага рапсу (па раёне на 24 ліпеня было зроблена 809 га), пасля збожжавых (195 га). Уносяць гліфасаты (878 га). Аруць глебу пад азімы рапс у ААТ “Новае жыццё”, ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” і ДП “ЭБ “Свеклавічная”. Гэта культура зойме 2785 гектараў. Заараны першыя дзясяткі гектараў і пад сяўбу азімай свірэпіцы: 27 га — у ААТ “Юшавічы”, 18 — у ЗАТ “1 Мая”. Вывозяцца арганічныя ўгнаенні пад сяўбу азімых культур.

Убіраючы ўраджай-2019, хлебаробы адразу ж турбуюцца і пра лёс ураджаю наступнага года.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота Аляксандра ДЗІДЗЕВІЧА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 30
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.