Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 4 °C

Экспрэс-інфармацыя аб ходзе ўборкі збожжавых і зернебабовых культур

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Пост опубликован: 02.08.2019

У Беларусі па стане на 31 ліпеня было ўбрана 47,8 % плошчы збожжавых і зернебабовых культур. Найбольш — у Брэсцкай вобласці  (77 %). Намалочана па краіне 3368,5 тысячы тон зерня. Сярэдняя ўраджайнасць склала 32,6 ц/га. Самая высокая яна на Гродзеншчыне — 39,1 ц/га.

. У Мінскай вобласці на раніцу 31 ліпеня было ўбрана звыш 215 тысяч гектараў збажыны — 42,6 % да неабходнага. Найбольшыя плошчы вызвалены ў нясвіжскім раёне — 66,3 %. 65,6 % — у Клецкім, 56,9 % — у Стаўбцоўскім, 55,6 % — у Уздзенскім раёнах.



. За апошні дзень, 30 ліпеня, сярэдняя прыбаўка ўбранай плошчы па вобласці раўнялася 4,7 %. У т.л. Уздзенскі раён даў 19,4 %, Бярэзінскі — 7,3 %, Мінскі — 6 %.

. На Міншчыне за гэты час было намалочана 739779 тон збожжа. Самы багаты каравай — на Нясвіжчыне (больш за 87 тысяч тон). Услед ідуць слуцкі (69,5 тыс. т) і Капыльскі (амаль 62 тыс. т) раёны.

. Сярэдняя ўраджайнасць па вобласці — 34 ц/га. Лідарства ўпэўнена ўтрымлівае Нясвіжскі раён — 60 ц/га. Па 49 цэнтнераў на круг збіраюць у Клецкім раёне, па 48 — у Дзяржынскім.

. Хлебаробы Нясвіжскага раёна на 31 ліпеня ўбралі больш за 14 623 гектары збожжавых і зернебабовых — 66,3 % да плана. 84 % плошчы вызвалена ў ААТ “Гарадзея”, 83 % — у ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі”. Сярэдняя дзённая прыбаўка — 1197 гектараў (5,4 %). У т.л. 9,9 % — у “Агракамбінаце Нясвіжскі”, 7,4 % — у ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”, 6,9 % — у ДП “ЭБ “ Свеклавічная”, 6,5 % — у ААТ “Сейлавічы”, па 6,4 % — у ААТ “Юшавічы”, “Гарадзея” і “Доследнай навуковай станцыі”. Дзённы намалот у раёне склаў больш за 6900 тон.

.Дзяржаве наш раён прадаў 10192,27 тоны харчовай пшаніцы (70,29 % да плана) і 766 тон піваварнага ячменю (54,71 % да плана).

.У гаспадарках Нясвіжскага раёна на 1 умоўную галаву жывёлы нарыхтавана па 7,42 цэнтнера кармавых адзінак. У т.л. у ААТ “Лань-Нясвіж” — 12,7 ц, у ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” — 11,9 ц, ДСГУ “Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя” — 10,5 ц, ААТ “Новае жыццё” — 10,4 ц кармавых адзінак.

Падрыхтавала

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!