Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 9 °C

Экспрэс-інфармацыя з палёў раёна

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Па стане на 7 жніўня ў раёне было ўбрана 97,1 % збожжавых і зернебабовых. Дзевяць гаспадарак справіліся з гэтай работай. Сярэдняя ўра-джайнасць — 59,8 ц/га. У ААТ “Новае жыццё”, як мы паведамлялі, — 81,6 ц/га. У СВК “Агракамбінат Сноў” — 76,6 ц/га, у ААТ “Грыцкевічы” — 76,5 ц/га.

У Мінскай вобласці збожжавыя і зернебабовыя ўбраны на раніцу серады на 72,2 % плошчы. Услед за нашым раёнам ідуць Клецкі (94,3 %) і Стаўбцоўскі (87,9 %). Сярэдняя ўра-джайнасць — 34,6 ц/га. На Нясвіжчыне яна застаецца самай высокай. На другім месцы — Дзяржынскі (49,5 ц/га), на трэцім — Клецкі (48,1 %) раёны.



Хлебны каравай краіны заважыў больш за 5 мільёнаў тон.

 

Шостага жніўня наш раён выканаў дзяржаўны заказ па продажы харчовай пшаніцы. На Гарадзейскае збожжапрыёмнае прадпрыемства яе ўсяго адвезена 14631,1 тоны — 100,9 %. Піваварнага ячменю “Белсоладу” па стане на 7 жніўня адпраўлена 1089,4 тоны — 77,81 %.

 

Яна звезена ў раёне з плошчы ў 55,1 % ад убраных збожжавых. У т.л. 99 % палёў вызвалілі на 7 жніўня механізатары ААТ “Гарадзея”, 78 % — ААТ “Грыцкевічы”, 74 % — ААТ “Новае жыццё”, 73 % — ДП “ЭБ “Свеклавічная”, 72 % — СВК “Агракамбінат Сноў”.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!