Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 8 °C

З павагай да мінулага

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Пост опубликован: 19.09.2019

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Лявонавіцкі дзіцячы сад” прыняла ўдзел у раённым этапе чацвёртага абласнога фестывалю-конкурсу ўстаноў дашкольнай адукацыі “Свет дзяцінства”.

У Год малой радзімы, улетку, наша тэрыторыя папоўнілася міні-музеем беларускай культуры, дзе выхаванцы адпачываюць, любуюцца экспанатамі, прымаюць удзел у забавах, святах. Гэта “хатка” стала для іх самым любімым месцам адпачынку, гульні, выхавання павагі да мінулага.



Міні-музей размешчаны на свежым паветры, што вельмі важна, так як падчас прагулкі дзеці маюць магчымасць заглянуць у куточак даўніны.

Музей змяшчае больш за 20 экспанатаў, якія мы набылі дзякуючы законным прадстаўнікам выхаванцаў, калектыву, знаёмым. У нашым міні-музеі ёсць наступныя экспанаты: валак для прасавання, вышываныя ручнікі, гладыш, збанок, саламяны дэкор “Зайчаня”, дзіцячы касцюм з вышыўкай, лялькі ў народных касцюмах, лямпа, маслабойка, сявенька, тканы ходнік і іншыя.

Вакол музея размешчаны чыгуны з кветкамі. А сама агароджа плеценая з лазы.

Мы спадзяёмся, што жыццё нашага міні-музея будзе доўгім і цікавым. А новыя экспанаты будуць радаваць усіх сваёй свое-асаблівасцю і прывабнасцю.

Таццяна ЮНКЕВІЧ,

загадчык ДУА “Лявонавіцкі дзіцячы сад”.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!