З нагоды Дня пажылых людзей прайшло  віншаванне доўгажыхароў Нясвіжчыны

Па добрай традыцыі з нагоды Дня пажылых людзей прайшло  віншаванне доўгажыхароў Нясвіжчыны, якім споўнілася 100 гадоў і больш. Начальнік упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Нясвіжскага райвыканкама Таццяна Толсцік і дырэктар Нясвіжскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Наталля Корсак наведалі пажылых жыхароў Нясвіжчыны, якія захоў-ваюць у сваёй памяці векавую гісторыю, і ўручылі ім падарункі.

У нашым раёне жывуць пяцёра чалавек, якія перасягнулі 100-гадовую мяжу. Гэта Ганна Бенедыктаўна Капчэўская, якая пражывае ў Пляшэвічах, Ганна Іванаўна Якжык з Пагарэльцаў, Соф’я Канстанцінаўна Кравец і Вікенцій Іванавіч Чарнюк з Нясвіжа, а самы старэйшы жыхар раёна, 111-гадовая Вольга Піліпаўна Плакса, жыве ў          в. Асмолава. Павіншаваць Вольгу Піліпаўну далучыліся галоўны спецыяліст  Ланскага сельскага Савета Святлана Еўтух і галоўны спецыяліст па ідэалагічнай рабоце, старшыня прафкама ААТ “Лань-Нясвіж” Галіна Салавей.

А ў Пагарэльцы павіншаваць Ганну Іванаўну Якжык прыехала выконваючая абавязкі старшыні Сноўскага сельвыканкама Яўгенія Радаман. Яўгенія Іванаўна пажадала доўгажыхарцы ўсяго самага лепшага і ў першую чаргу — здароўя, а таксама ўручыла падарунак ад мясцовага выканаўчага камітэта.

Неаніла ЛЮБАНЕЦ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.