Цяпло мацярынскіх рук

Мерапрыемства, прысвечанае Дню маці, арганізавалі ў Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы. Прайшло яно душэўна, цёпла, з вялікай павагай да мам і бабуль. Для гасцей накрылі “салодкі” стол. На свята запрасілі актыўных чытачоў бібліятэкі і актывістаў грамадскага жыцця.

Так, напрыклад, тут можна было ўбачыць вядомую нясвіжскую майстрыху, вышывальшчыцу Таццяну Бутрымовіч. А сярод дзяцей, што выступалі перад гасцямі, была яе малодшая дачка Каця, вучаніца СШ № 4 г. Нясвіжа. Таццяна, дарэчы, і маладая бабуля. У яе з мужам Уладзі-мірам дзве дачкі.

Вядучыя гэтай сустрэчы, работнікі раённай бібліятэкі Аксана Кунаш і Марына Язвінская, абедзве таксама мамы, расказалі прысутным гісторыю заснавання Дня маці, па-віншавалі ўсіх і ўзялі інтэрв’ю ў жанчын, якія падзяліліся сваімі пачуццямі. Вось што расказала загадчык Сейлавіц-кай бібліятэкі Людміла Ясевіч:

— З любоўю павіншавала сваю маму Алену Леанідаўну са святам. Удзячна ёй за ўсё, мы жывём адной сям’ёй. Мама цяпер на пенсіі, а працавала даяркай на ферме “Сейлавічы” аднайменнай гаспадаркі. Мяне ж павіншаваў мой сыночак — 9-гадовы Мацвей.

Работнік раённай бібліятэкі Кацярына Іюльская падзялі-лася:

— Вельмі моцна люблю сваю маму. Яна жыве ў Слуцку, я павіншавала яе па тэлефоне. А вось свякроў — проста на рабочым месцы, і ёй было прыемна.

З радасцю паведаміла аб тым, як  віншавалі яе ўнучкі, несвіжанка Марыя Апанасік.

Мы з задавальненнем паглядзелі ў гэты дзень канцэрт, з якім перад мамамі і бабулямі выступілі і юныя, і сталыя артысты. Удзельнікі тэатральнага гуртка “Агеньчык”, які наведваюць вучні СШ № 4 г. Нясвіжа, дэкламавалі вершы, навучэнцы Нясвіжскай дзіцячай школы мастацтваў Данііл Кароль і Уладзіслаў Долмат прадэманстравалі свае музычныя здольнасці, іграючы на гітары і акардэоне. Хораша гучалі лірычныя песні ў выкананні загадчыка Слаўкаўскай сельскай бібліятэкі Аксаны Пяткевіч, Людмілы Ясевіч, пра якую я ўпамінала раней, госця з Капыльскага раёна Мікалая Майсюка, а таксама вакальнай групы “Элегія” пад кіраўніцтвам Тамары Прыгун. Удзельнік “Элегіі” Яўген Касмовіч прачытаў уласны верш. Ён — пра тое, як важна любіць сваіх родных, клапаціцца пра іх, пакуль яны побач, пакуль жывуць.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ,

г. Нясвіж.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.