Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 4 °C

У Тэатральнай зале Нясвіжскага замка адбылася сустрэча аматараў прыгожага пісьменства з паэтамі і пісьменнікамі

Нясвіжскія навіны 4 года назад 0 1

Пост опубликован: 05.11.2019

У Тэатральнай зале Нясвіжскага замка адбылася сустрэча аматараў прыгожага пісьменства з паэтамі і пісьменнікамі, якія ўваходзяць у Міжнародную асацыяцыю пісьменнікаў і публіцыстаў (МАПП).

Выступае Мікалай Герасімаў

Бард-выканаўца Ірына Мезенцава, пераможца песеннага конкурсу ў намінацыі “Аўтарская песня” на “славянскім базары”, аўтар кніг паэзіі і прозы парадавала ўдзельнікаў сустрэчы добрымі песнямі пад уласны акампанемент

Спявае мастацкі кіраўнік тэатра песні “Разам” Вольга Грын

У госці да несвіжан завіталі сябар Саюза пісьменнікаў Беларусі і саюзнай дзяржавы, заснавальнік і кіраўнік тэатра песні “Разам”, у якім задзейнічаны людзі з абмежаванымі магчымасцямі, дыпламант шматлікіх літаратурных конкурсаў, паэт і пісьменнік, публіцыст Фёдар Баравы, сябар Саюза пісьменнікаў Беларусі і Беларускага літаратурнага саюза “Полацкая галіна”, дыпламант міжнародных і рэгіянальных міжнародных паэтычных конкурсаў, паэтэса Тамара Кавальчук, сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў, кіраўнік літаратурнага аб’яднання “Купальскія зоры” г. Баранавічы, паэтэса Таццяна Яцук, сябар міжнароднага аб’яднання “Полымя”, дыпламант міжнародных і рэспубліканскіх літаратурных конкурсаў, уладальнік медаля “125 гадоў Уладзіміру Маякоўскаму”, паэтэса Ала Ярмак, сябар літаратурных аб’яднанняў “Купальскія зоры”      г. Баранавічы і “По-лымя” г. Мінска, паэтэса Ларыса Антонава, сябар міжнароднага літаратурнага аб’яднання “Полымя” і Саюза беларускіх пісьменнікаў, кіраўнік літаратурнай гасцёўні “Крыніца” г. Баранавічы, паэтэса Раіса Раманчук.

Свой талент дорыць слухачам пераможца
гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх конкурсаў, лаўрэат “Славянскага базару” ў намінацыі “эстрадная песня”, уладальнік
Дыплома І ступені рэспубліканскага конкурсу “Песні Перамогі-2018”, спявачка Галіна Бабонава

Госці сустрэчы, сябры МАПП (злева направа) Раіса
Раманчук, Ларыса Антонава, Ала Ярмак, Таццяна Яцук, Тамара Кавальчук і Фёдар Баравы

На сустрэчы таксама выступіў віцэ-прэзідэнт МАПП, паэт, пісьменнік, публіцыст, мастак, член-карэспандэнт Акадэміі паэзіі Расіі, галоўны рэдактар і выдавец міжнароднага альманаха “Созвездие”, аўтар зборнікаў паэзіі і прозы Мікалай Герасімаў.

Кожны аўтар прадставіў сваю творчасць на прыкладзе добра вядомых чытачу і самых новых твораў, кожны стаў сап-раўдным адкрыццём для слухачоў. І хаця адной з задач МАПП, згодна з яе уставам, з’яўляецца садзейнічанне публікацыі твораў на рускай мове, госці прадставілі і шмат беларускіх вершаў, якія, мяркуючы па гарачых апладысментах, вельмі спадабаліся прысутным.

Творчая імпрэза стала не толькі выдатным літаратурным, але і музычным падарункам для гледачоў, таму што на вершы многіх аўтараў — удзельнікаў сустрэчы — напісаны цудоўныя песні. Яны прагучалі ў выкананні спявачак Вольгі Грын, Галіны Бабонавай, Галіны Ліс, барда-выканаўцы Ірыны Мезенцавай, Рэгіны Скіпер, Наталлі Калеснікавай, якая выступае пад псеўданімам Влалія, і іншых.

Запрошаныя на сустрэчу літаратары пакінулі ў дар НГКМЗ “Нясвіж” зборнікі сваіх твораў.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!