Меню
Курс $  3.25 | €  3.5 | ₽100  3.56 |
Погода 3 °C

Выбары — справа адказная. Выбіраем будучыню

Нясвіжскія навіны 4 года назад 0 0

Пост опубликован: 17.11.2019

Валянціна  Рыгораўна Будчаніна — мнагадзетная мама. Два гады таму з рук Прэзідэнта нашай краіны яна атрымала ордэн Маці.

У гэтым годзе Будчаніных стала больш — нарадзіўся маленькі Жэнька. Цяпер разам з мужам Аляксандрам Аляксандравічам Валянціна Рыгораўна выхоўвае шасцярых дзяцей.

Нягледзячы на шматлікія дамашнія клопаты па гаспадарцы, паездкі па справах ў райцэнтр, яна прыняла ўдзел у выбарах, таму што лічыць гэта сваім грамадзянскім абавязкам.

17 лістапада В.Р. Будчаніна наведала Высакаліпскі выбарчы ўчастак для галасавання №28 і аддала свой голас, які, магчыма, стане адным з вызначальных у галасаванні за кандыдата ў дэпутаты ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання па Стаўбцоўскай выбарчай акрузе №70.

Іна ВАСІЛЕВІЧ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!