Аб экспарце турыстычных паслуг

“Беларусь можа зарабіць на экспарце турыстычных паслуг па выніках 2019 года каля $250 млн”, — паведаміў намеснік дырэктара — начальнік аддзела планавання і арганізацыі турысцкай дзейнасці дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Віталь Грыцэвіч.

“Экспарт турыстычных паслуг за студзень — кастрычнік склаў $218,8 млн, тэмп росту — амаль 115 працэнтаў. Мы прагназуем, што да канца года экспарт будзе каля $250 млн, тэндэнцыі сведчаць аб тым, што дасягнём такой лічбы, — адзначыў Віталь Грыцэвіч. — Наша заданне на гэты год было $240 млн”.

Паводле даных Дзяржпагранкамітэта, за студзень-лістапад у Беларусь уехала каля 4,5 млн чалавек. “Думаю, да канца года мы наблізімся да 5-мільённага рубяжа. Пасля даліку беларуска-расійскага ўчастка граніцы агульная лічба ў мінулым го-дзе склала 11,5 млн чалавек. Лічбы Дзяржпагранкамітэта сведчаць аб тым, што гэты паказчык у 2019 годзе павялічыцца”, — дадаў прадстаўнік Мінспорту. Наконт тэмы бязвізавага рэжыму Віталь Грыцэвіч адзначыў, што Міністэрства спорту і турызму падтрымлівае распаўсюджванне бязвізавага рэжыму на ўсе міжнародныя пункты пропуску, у тым ліку наземныя.

БелТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.