Абласны дзень падпісчыка

У аддзяленні паштовай сувязі Нясвіж-3 з мэтай актывізацыі падпісной кампаніі, прыцягнення ўвагі патэнцыяльных падпісчыкаў і стымулявання росту падпісных тыражоў рэспубліканскіх газет і журналаў на 1-е паўгоддзе 2020 года прайшла акцыя “Абласны дзень падпісчыка”.
Сярод папулярных выданняў, выпісаных падчас акцыі, — “Нясвіжскія навіны”, “Советская Белоруссия”, “Мінская праўда”, “Знамя юности”, “Друг пенсионера”, “Гаспадыня”, “Золотые рецепты наших читателей”, з дзіцячай перыёдыкі — “Рюкзачок”, “Непоседа” і іншыя.
Падпіску падчас акцыі правяла інструктар па лагістыцы Нясвіжскага рэгіянальнага вузла паштовай сувязі Кацярына Рамашка.

На фота —  спецыяліст разам з першым сакратаром Нясвіжскага РК ГА “БРСМ” Кацярынай Кавешнікавай, якая ў гэты дзень аформіла падпіску на наступны квартал на раённую газету “Нясвіжскія навіны”.
Вольга КАНДРУКЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.