Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 4 °C

Удзельнікі пасяджэння Рэспубліканскага савета кіраўнікоў устаноў дашкольнай адукацыі наведалі ДУА “Яслі-сад № 4 г. Нясвіжа “Караблік дзяцінства”

Нясвіжскія навіны 4 года назад 0 0

Пост опубликован: 12.12.2019

У другі дзень пасяджэння Рэспубліканскага савета кіраўнікоў устаноў дашкольнай адукацыі яго ўдзельнікі наведалі ДУА “Яслі-сад № 4 г. Нясвіжа “Караблік дзяцінства”, дзе пазнаёміліся з накірункамі і формамі работы з сям’ёй ва ўстанове адукацыі. Прэзентацыю з выкарыстаннем відэарэсурсаў правяла загадчык садка Вольга Пуляк.

Загадчык ДУА “Яслі-сад № 4 г. Нясвіжа  “Караблік дзяцінства” Вольга Пуляк знаёміць гасцей з накірункамі і формамі работы з сям’ёй

За невялікі адрэзак часу прысутныя атрымалі змястоўнейшую інфармацыю аб рэалізацыі праектаў, рабоце клубаў і інтэрактыўных пляцовак, інфармацыйна-наглядных і інфармацыйна-камунікацыйных формах узаемадзеяння з бацькамі і міжрэгіянальным супрацоўніцтве з дашкольным цэнтрам развіцця дзіцяці “Планета здароўя” г. Салігорска,  пазнаёміліся з валанцёрскім атрадам татаў “Сардэчка” і многім іншым. Атрад “Сардэчка” прыняў непасрэдны удзел у мерапрыемстве — таты расказалі прысутным аб ролі бацькі ў выхаванні дзіцяці і падарылі прыгожы танец з маленькімі дачушкамі. Іх кранальнае выступленне выклікала шмат яскравых эмоцый у гасцей: гучалі словы “Брава”, блішчэлі слёзы ў вачах.

У зале — удзельнікі сустрэчы, прадстаўнікі рэспубліканскіх устаноў і ведамстваў дашкольнай адукацыі

Выступаюць таты з валанцёрскага атрада “Сардэчка” са сваімі дачушкамі

Аб гісторыі горада прысутным расказвае сям’я Мазан

Затым удзельнікам савета прапанавалі экскурсію па дзіцячым садзе, пасля якой былі падведзены вынікі. Вольга Іванаўна падзякавала за супрацоўніцтва галоўнаму спецыялісту па да-школьнай адукацыі ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Нясвіжскага райвыканкама Алене Янчык, з якой пачынала работу над праектамі, спецыялістам Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі, у прыватнасці начальніку вучэбна-метадычнага аддзела дашкольнай адукацыі Наталлі Болбат і іншым.

— Толькі ў цесным узаемадзеянні мы можам дасягнуць поспеху, для таго, каб бацькі праз некаторы час сказалі: як добра і камфортна было нашым дзецям у дзіцячым садку, мы хацелі б туды вярнуцца, — падкрэсліла Вольга Іванаўна.

Каардынатар мерапрыемства, намеснік начальніка аддзела дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама Антаніна Абалевіч адзначыла:

 — Нам хацелася падзяліцца напрацоўкамі, багацейшым, самабытным вопытам. Дзякуй Нясвіжскаму раёну за тое цяпло і шчырасць, з якімі вы з намі дзяліліся.

Словы падзякі выказала і галоўны спецыяліст упраўлення дашкольнай адукацыі галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вера Грыбкоўская — начальніку ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Алене Клішэвіч, арганізатарам і ўдзельнікам сустрэчы.

Сваімі ўражаннямі ад мерапрыемства падзялілася галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Анжаліка Кухта:

— Сёння мы ўбачылі цудоўны прафесійны падыход педагагічных работнікаў Мінскай вобласці ў цэлым, у тым ліку і Нясвіжскага раёна. Тут працуюць прафесіяналы. Наша агульная задача — выхаваць здаровае, моцнае, адукаванае дзіця ў тандэме з бацькамі. У гэтай установе яна вырашаецца на самым высокім ўзроўні. Мы вельмі рады за нашых калег і зычым ім моцнага здароўя, прафесійных поспехаў і ўсяго найлепшага.

Са слоў загадчыка ДУА “Яслі-сад № 239 г. Мінска” Таццяны Кузьміч, у яе засталіся незабыўныя ўражанні ад сустрэчы.

— Не выпускаю алоўка з рук. Тут вельмі шмат практыкі, ідэй, многа падобнага, а таксама свайго. Мы возьмем гэтыя ідэі, трансфармуем, у нас атрымаецца нешта новае. Хочацца аддаць даніну павагі педагогам садка. Бачна сістэма, метадычная дапамога, вялікая навуковая падтрымка Інстытута развіцця адукацыі з іх кафедрай і метадычным аддзелам. Вельмі адчуваецца, што працуе цэлая каманда, — сказала Таццяна Кузьміч.

А плённая праца ў камандзе прыносіць, як вядома, добрыя вынікі, аб іх у “Карабліку дзяцінства” сведчаць шматлікія публікацыі на старонках нашага выдання.

Дзяцінства — самая цудоўная пара. Яно павінна не проста быць у кожнага дзіцяці, а быць яркім, маляўнічым, запамінальным, незалежна ад таго, які садок дзіця наведвае. Зрабіць яго такім — абавязак педагогаў. Бацькі вельмі задаволены, калі іх малеча з радасцю ідзе ў сад, а пазней з усмешкай на вуснах успамінае што-небудзь прыемнае з дашкольнага жыцця. А для педагога няма лепшай узнагароды, чым цёплыя абдымкі свайго выхаванца праз гады, якога ён сустракае на вуліцы, ці падлетак піша яму ў сетцы інтэрнэт: “Дзякуй, я Вас вельмі люблю”. Вельмі хочацца, каб у кожнага дзіцяці былі добрыя педагогі — у садку, школе, у жыцці. Гэта вельмі важна для станаўлення гарманічна развітай асобы.

Вольга КАНДРУКЕВІЧ.

 

 

 

 

 

 

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!