Аб пастаўках нафты

Беларусь будзе імкнуцца пастаўляць з расійскага рынку 30 — 40 працэнтаў ад неабходных аб’ёмаў нафты. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па пытаннях павышэння эфектыўнасці рэалізацыі нафтапрадуктаў на экспарт.
“Сапраўды, цяпер у поўным аб’ёме альтэрнатывы няма пастаўкам расійскай нафты. Але, як мы дамаўляліся, дыверсіфікавацца нам трэба. Трэба ісці да таго, што 30 — 40 працэнтаў мы будзем купляць нафты ў Расійскай Федэрацыі. Працэнтаў 30 мы павінны з Балтыкі завозіць і працэнтаў 30 праз Украіну — правераны ўжо шлях. Магчыма, Казахстан зможа паставіць нам нафту, калі Расія згодзіцца з гэтым. Дзіўна: наш саюзнік не дае згоды на пастаўку нафты ад нашага іншага саюзніка. Што ж, такая сітуацыя цяпер па пастаўках нафты, і мы павінны ў гэтым разабрацца”, — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Áåëàðóñü áóäåò ñòðåìèòüñÿ ïîñòàâëÿòü ñ ðîññèéñêîãî ðûíêà 30-40% îò íåîáõîäèìûõ îáúåìîâ íåôòè
Áåëàðóñü áóäåò ñòðåìèòüñÿ ïîñòàâëÿòü ñ ðîññèéñêîãî ðûíêà 30-40% îò íåîáõîäèìûõ îáúåìîâ íåôòè. Îá ýòîì Ïðåçèäåíò Áåëàðóñè Àëåêñàíäð Ëóêàøåíêî çàÿâèë 21 ÿíâàðÿ íà ñîâåùàíèè ïî âîïðîñàì ïîâûøåíèÿ ýôôåêòèâíîñòè ðåàëèçàöèè íåôòåïðîäóêòîâ íà ýêñïîðò.
Íà ñíèìêå: 1-4. âî âðåìÿ ñîâåùàíèÿ.
5. Àëåêñàíäð Ëóêàøåíêî.
6. ïðåäñåäàòåëü ïðàâëåíèÿ Áàíêà ðàçâèòèÿ Àíäðåé Æèøêåâè÷, çàìåñòèòåëü ãëàâû Àäìèíèñòðàöèè Ïðåçèäåíòà Íèêîëàé Ñíîïêîâ, ãëàâà Àäìèíèñòðàöèè Ïðåçèäåíòà Èãîðü Ñåðãååíêî.
7. âûñòóïàåò ïðåäñåäàòåëü êîíöåðíà «Áåëíåôòåõèì» Àíäðåé Ðûáàêîâ.
Ôîòî Íèêîëàÿ Ïåòðîâà, ÁÅËÒÀ.
8. ïðåäñåäàòåëü êîíöåðíà «Áåëíåôòåõèì» Àíäðåé Ðûáàêîâ.
Ôîòî Þðèÿ Îðåøêèíà, ÁÅËÒÀ.


Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што на нарадзе ў вузкім коле спецыялістаў неабходна разгледзець пытанне аб далейшай рабоце нафтавага і нафтахімічнага комплексаў. “У дадзеным выпадку пытанне чарговы раз аб пастаўках нафты ў Беларусь, у тым ліку з сусветных рынкаў, не толькі з Расійскай Федэрацыі, што мы ўжо і пачалі рабіць”, — адзначыў беларускі лідар.
“Мы павінны на практыцы паглядзець, у што гэта выльецца. А так браты з усходу палохаюць, што гэта будзе вельмі дорага. Мы таксама, не палічыўшы, не паспрабаваўшы, думаем, што мы не справімся. Таму прынята рашэнне закупіць, азербайджанская гэта бу-дзе, саудаўская, нарвежская ці амерыканская, — няважна, якую наф-ту, — па сусветных цэнах. Паставіць на нашы нафтаперапрацоўчыя заводы і атрымаць нафтапрадукты з гэтай нафты. Гэта значыць, з альтэрнатыўных крыніц, вядома, не выключаючы галоўнага нашага пастаўшчыка — Расійскую Федэрацыю”, — сказаў Прэзідэнт.
Ён падкрэсліў, што самае важнае пытанне — гэта далейшы продаж нафтапрадуктаў з перапрацаванай нафты: “Мы павінны сёння разгледзець пытанне, як і каму мы будзем прадаваць. Як мы наогул арганізуем продаж гатовых нафтапрадуктаў. Гэта вельмі важнае пытанне сёння, і мы павінны ў гэтай няпростай сітуацыі атрымаць адпаведны эфект. Павышэнне продажаў на экспарт нафта-прадуктаў, вырабленых нашымі заводамі, — гэта вялікі рэсурс”.
“Эканамічныя ўмовы, у якіх мы вымушаны працаваць, ускладняюцца, і мы гэта прызнаём. З-за ўвядзення Расійскай Федэрацыяй падатковага манеўру непазбежна зніжаюцца даходы рэспубліканскага бюджэту, пагаршаецца эфектыўнасць работы нашых нафтаперапрацоўчых заводаў. НПЗ сутыкнуліся з праблемай фінансавання бягучай дзейнасці і, што немалаважна, сваіх інвестыцыйных праграм, накіраваных на развіццё вытворчасці, — заявіў Аляксандр Лукашэнка. — Але я вам ужо гаварыў: гэтыя аргументы я нават браць пад увагу не хачу. Вайны няма. У свеце грошай шмат. Ёсць кіраўнікі канцэрнаў, ва ўрадзе віцэ-прэм’ер, кіраўнікі заводаў — вырашайце пытанні. Не можаце — ідзіце”.
Перад удзельнікамі нарады ён паставіў шэраг пытанняў. Яны датычацца прагнозаў развіцця сусветнага рынку нафты і нафтапрадуктаў на бліжэйшы час і сярэднетэрміновую перспектыву, дзеянняў для папярэджання магчымых негатыўных тэндэнцый, рэзерваў па павышэнні эфектыўнасці экспарту нафтапрадуктаў у існуючых умовах.
Прэзідэнт таксама пацікавіўся, як выконваецца яго патрабаванне аб арганізацыі паставак нафты, альтэрнатыўных расійскім.
Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў удзельнікаў нарады аб персанальнай адказнасці за ўсе прапановы. “Нават калі на пасадзе не застануцца, будуць галавой адказваць за прынятыя рашэнні. Таму ніякіх асабістых інтарэсаў — толькі дзяржаўныя. Мы не космас вынаходзім, не новыя касмічныя апараты. Увесь свет працуе, прыкладаў шмат. Бярыце любы з іх і давайце ў гэтым напрамку дзейнічаць”, — сказаў ён.
Старшыня канцэрна “Белнафтахім” Андрэй Рыбакоў на нарадзе адзначыў, што для забеспячэння ўнутранага рынку Беларусі хапіла б 80-працэнтнай загрузкі аднаго нафтаперапрацоўчага завода. Краіна экспартуе каля 70 працэнтаў усіх вырабляемых нафтапрадуктаў.
БелТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.