Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 12 °C

Адбылося ўручэнне дзяржаўных узнагарод

Нясвіжскія навіны 4 года назад 0 0

17 студзеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды прадстаўнікам розных сфер дзейнасці. Цырымонія адбылася ў Палацы Незалежнасці.

На цырымонію ўручэння ўзнагарод у Палацы Незалежнасці сабраліся амаль 40 прадстаўнікоў практычна ўсіх важнейшых сфер жыцця.

Кіраўнік дзяржавы ў першую чаргу выказаў удзячнасць работнікам вытворчай галіны: “Дзякуючы вам прадукцыя пад маркай “Зроблена ў Беларусі” высока цэніцца ў розных кутках нашай планеты. Давер лю-дзей да якасці нашых тавараў дарагога варты, але патрабуе пастаяннай самааддачы і ўпартасці ў рабоце”. Дыплом аб прысваенні ганаровага звання заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў дырэктару агракамбіната “Ждановічы” Рыгору Чуйко, заслужанага будаўніка Беларусі — дырэктару ААТ “Мінскі Прамтранспраект” Арка-дзю Спаткаю.

Падзякаваў за працу Прэзідэнт і беларускім вучоным. Паводле яго слоў, займаючыся навуковай і даследчай дзейнасцю, яны ствараюць тэхналагічную аснову развіцця Беларусі. Ганаровых званняў “Заслужаны вынаходнік Рэспублікі Беларусь” і “Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь” удастоены адпаведна галоўны саветнік ЗАТ “Галаграфічная індустрыя” Леанід Танін і галоўны навуковы супрацоўнік аддзела селекцыі пладовых культур Інстытута пладаводства Валерый Мацвееў.

Высокіх узнагарод і званняў удастоены дзеячы культуры і мастацтва. Ганаровае званне “Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь” прысвоена прафесару кафедры мастацка-педагагічнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта Георгію Лойку. Заслужанымі артыстамі Беларусі сталі саліст Дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля танца Мікалай Бабашко і акцёр Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага Валерый Шушкевіч. Званне заслужанага дзеяча культуры Беларусі прысвоена члену Беларускага саюза кінематаграфістаў Веры Савінай.

Званне заслужанага майстра спорту Беларусі прысвоена трохразоваму чэмпіёну свету, васьміразоваму ўладальніку Кубка свету, чэмпіёну свету сярод прафесіяналаў, майстру спорту міжнароднага класа па кікбоксінгу і тайландскім боксе Сяргею Скібу. Заслужанымі майстрамі спорту Беларусі таксама сталі спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды па падводным спорце Дзмітрый Гаўрылаў, спартсмены-інструктары нацыянальнай каманды па радыё-спорце Ганна Шавяленка і Сяргей Швядко.

Дзяржаўныя ўзнагароды ўручаны і беларускім педагогам. На іх плячах, адзначыў Прэзідэнт, адказнасць за самае каштоўнае — будучыню краіны і ўмацаванне самасвядомасці беларусаў. Ордэнам Францыска Скарыны Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў першага прарэктара БДПУ імя Максіма Танка Святлану Копцеву. Дыпломы аб прысваенні ганаровага звання заслужанага работніка адукацыі ўручаны загадчыку кафедры паліталогіі юрыдычнага факультэта БДУ Сяргею Рашэтнікаву і дырэктару Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Надзеі Васільчанка.

“У год 75-годдзя Вялікай Перамогі неабходна ўдзяліць асаблівую ўвагу пытанням захавання гістарычнай памяці і традыцыйных маральных каштоўнасцей, выхавання падрастаючага пакалення на прыкладах гераічнага подзвігу нашага народа”, — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Звяртаючыся да ўсіх узнагароджаных, Прэзідэнт адзначыў, што, ажыццяўляючы свае самыя амбіцыйныя планы, яны натхняюць суайчыннікаў на новыя здзяйсненні. “Быць лідарам у сваёй сферы — вялікая адказнасць і велізарная штодзённая праца. Дзяржаўнае прызнанне — гэта высокі давер. І я перакананы, што вы яшчэ не раз апраўдаеце яго новымі дасягненнямі на карысць сваёй Айчыны”, — сказаў на заканчэнне беларускі лідар.

У ліку ўзнагароджаных — начальнік Цэнтра павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў

Дэпартамента аховы МУС Ігар Абярэмка

БелТА

Фота Прэс-службы

Прэзідэнта Беларусі

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!