Мастацкі каляндар «Добрыя жарты»

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Да Новага 2020 года Беларуская асацыяцыя сацыяльных работнікаў пры падтрымцы кампаніі А1 выпусціла мастацкі каляндар «Добрыя жарты». Ён складаецца з адмысловых малюнкаў беларускай мастачкі Таццяны Быц, якія ілюструюць 13 беларускіх прыказак, адабраных з 8 000 варыянтаў! У распрацоўцы календара бралі ўдзел людзі з псіхічнымі растройствамі — наведвальнікі цэнтра рэабілітацыі Мінскага клубнага дома «Адкрытая душа».

Каляндар не паступіць у продаж і будзе распаўсюджвацца праз Мінскі клубны дом «Адкрытая душа». Падтрымаць яго наведвальнікаў і спецыялістаў можна, аказаўшы валанцёрскую ці спонсарскую дапамогу (інфармацыя па тэл. +375 (29) 138-64-78, Кацярына). Кансультацыі па ўдзеле ў праграмах рэабілітацыі па нумарах: +375 (44) 779-88-24 і +375 (17) 235-04-48.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.