Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 14 °C

Нясвіжскі раён адзначыў 80 гадоў з дня заснавання ( дапоўнена)

Нясвіжскія навіны 4 года назад 0 0

У пятніцу, 31 студзеня, у раённым цэнтры культуры прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 80-годдзю Нясвіжскага раёна і  падвядзенню вынікаў работы яго народнагаспадарчага комплексу за 2019 год. Гэта ўрачыстасць сабрала працавітых, самых дастойных прадстаўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў Нясвіжскага краю.

Раздзяліць свята з жыхарамі Нясвіжчыны прыбылі пачэсныя госці: старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Турчын, яго першы намеснік Ігар Макар, намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Іван Мамайка, старшыня Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Мікалай Лабушаў, старшыня Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Віктар Маліноўскі, старшыня Мінскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Міхаіл Бода, епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній, благачынны Нясвіжскай царкоўнай акругі, настаяцель храма Узнясення Гасподня г. Нясвіжа протаіерэй Аляксандр Данчанка, сакратар Слуцкай епархіі протаіерэй Мікалай Лабынько і пробашч  Рымска-Каталіцкай парафіі Божага Цела ў г. Нясвіжы, дэкан Нясвіжскага дэканата, ксёндз-канонік Пётр Шарко, а таксама дэлегацыі Клецкага, Капыльскага, Стаўбцоўскага і Уздзенскага раёнаў Мінскай вобласці, Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці.

[metaslider id=»76578″]

Аб ходзе свята і нашых узнагароджаных земляках — у наступных нумарах “НН”.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!