Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 6 °C

СПРАВАЗДАЧА ПА РАБОЦЕ АЎТАМАБІЛЯЎ-ТАКСІ ЗА 2019 год

Нясвіжскія навіны 4 года назад 0 0

Пост опубликован: 03.01.2020

Адмена Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №7 ад 23.11.2017 ліцэнзій на перавозку пасажыраў аўтамабілямі-таксі адмоўна сказалася на якасці перавозак пасажыраў. Некаторыя так званыя перавозчыкі пасажыраў паблыталі адмену ліцэнзій з выкананнем правіл перавозкі пасажыраў аўтамабіляў, якія не адмяняліся для вытворцаў транспартных работ і паслуг. Яскравымі доказамі і прыкладамі з’яўляюцца вынікі працы супрацоўнікаў філіяла Транспартнай інспекцыі па горадзе Мінску і Мінскай вобласці за 2019 год. Работнікамі філіяла ў горадзе Мінску і Мінскай вобласці праверана 1258 транспартных сродкаў і выяўлена 646 парушэнняў, гэта значыць у кожным другім аўтамабілі ёсць парушэнні, найбольшая колькасць парушэнняў па афармленні аўтамабіляў-таксі (331), як унутраным, так і знешнім, пачынаючы ад візітных картак вадзіцеля і заканчваючы плафонамі і жоўтымі палосамі на бакавых паверхнях аўтамабіляў шырынёй не менш як 20 см. І самае жахлівае, гэта болей чым у 10 % правераных транспартных сродкаў, у кожным дзясятым. У 135 аўтамабіляў адсутнічае дзяржаўны паўгадавы тэхнічны агляд, які трэба праходзіць адзін раз у 6 месяцаў, у 24 перавозчыкаў адсутнічае страхоўка грамадзянскай адказнасці перавозчыка перад пасажырамі. За такія парушэнні раней можна было пазбавіць ліцэнзіі з першага разу, а цяпер перавозчык не баіцца, што ён застанецца без працы і будзе працаваць і надалей заплаціўшы чатыры базавыя за тэхагляд ці 10 базавых за страхоўку. Да адміністрацыйнай адказназнасці за год прыцягнуты 630 чалавек, сума накладзеных штрафаў склала 27 412.5 рублёў. Адмена абавязковага выкарыстання пуцявых лістоў трактуецца аддзельнымі перавозчыкамі як выезд на лінію без праходжання кантролю тэхнічнага стану аўтамабіля перад выездам у рэйс і медыцынскага агляду вадзіцеля, у сувязі з гэтым такія парушэнні нават не фіксуюцца пры адсутнасці пуцявога ліста.

Па 11 перавозчыках пасажыраў аўтамабілямі-таксі і дыспетчарскіх службах праведзены пазапланавыя праверкі дзейнасці арганізацый на падставе даручэнняў следчага камітэта, у выпадку калі здараюцца ДТЗ з ахвярамі ці параненымі з удзелам транспартных сродкаў арганізацый. Больш за ўсё  арганізацыі ці ІП дапускаюць парушэнні рэжыму працы і адпачынку вадзіцелямі  таксі, якія павінны працаваць не больш за 10 гадзін у змену, не ўлічваючы дзвюх гадзін на перапынак. У парушэнне правіл перавозкі пасажыраў № 242 назіраецца адсутнасць спецыялістаў па бяспецы руху па забеспячэнні бяспечных аўтамабільных перавозак пасажыраў, адсутнасць памяшканняў для правядзення вучэбнай і прафілактычнай працы па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў, не праводзіцца стажыроўка вадзіцеляў пры прыёме на працу, у парушэнне пункта 28 правіл перавозкі не прызначаюцца асобы, адказныя за арганізацыю і выкананне перавозак пасажыраў у адпаведнасці з пастановай Савета Мінстраў Рэспублікі Беларусь № 971 ад 30.06.2008 з улікам апошніх змяненняў (№ 512 28.06.2018).

У філіял на работу вадзіцеляў аўтамабіляў-таксі паступіла 60 скаргаў і зваротаў. Большасць зваротаў прыпадае на адказ у выдачы квіткоў пасля сканчэння паездкі за наяўны разлік, неабгрунтаваныя адказы перавозчыкаў, правоз пасажыраў без таксометра ці без яго ўключэння, правоз пасажыраў па завышаным тарыфе і грубасць у адносінах да пасажыраў таксі вадзіцелямі аўтамабіляў-таксі. Па усіх фактах, якія выкладзены ў зваротах, былі праведзены праверкі, пры выяўленні парушэнняў вінаватыя прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці. Адказы заявіцелям, а таксама паведамленні і перанакіраванні ў выпадку, калі пытанні, выкладзеныя ў звароце, не адносяцца да кампетэнцыі Транспартнай інспекцыі, даюцца ў парадку, устаноўленым Законам Рэспублікі Беларусь “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”.

Алег ЯКШЭВІЧ, намеснік начальніка філіяла па горадзе Мінску і Мінскай вобласці.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!