Стала вядома, на колькі вырасце памер дапамогі па доглядзе дзіцяці

У Беларусі з 1 лютага вырасце памер дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў у сувязі з ростам сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў у рэспубліцы за папярэдні квартал.

Так, памер штомесячнай дапамогі на першае дзіця павялічваецца з Br376,11 да Br405,48, на другое і наступных — з Br429,84 да Br463,4, на дзіця-інваліда ва ўзросце да 3 гадоў — з Br483,57 да Br521,33.

Памеры дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў будуць дзейнічаць да 31 ліпеня бягучага года ўключна. Гэтыя выплаты пералічваюцца двойчы за год — з 1 лютага і з 1 жніўня.

БелТА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.