Развіццё рынку працы ў Беларусі з улікам імклівага росту ІТ-сферы, уплыў тэхналогій на ўжо існуючыя працоўныя месцы, а таксама іншыя вострыя пытанні працоўных адносін у эпоху татальнай лічбаві-зацыі абмеркавалі спецыялісты Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, кіраўніцтва Парка высокіх тэхналогій, прадстаўнікі кампаній — рэзідэнтаў ПВТ і міжнародныя эксперты ў час “круглага стала” “Рынак працы і/або лічбавая эканоміка. Патрэбнае падкрэсліць”.
Цэнтральнай тэмай “круглага стала” стала праблематыка змянення заканадаўства ў эпоху трансфармацыі рынку занятасці. Паводле прагнозаў экспертаў, да 2025 года аўтаматызаванымі стануць больш за 50 працэнтаў рабочых працэсаў. У такіх умовах нацыянальныя нормы права павінны паспяваць за эвалюцыяй адносін паміж работнікамі і наймальнікамі.
БелТА.
Развіццё рынку працы ў Беларусі
Пост опубликован: 04.02.2020