Аб прамых кантактах з расійскімі рэгіёнамі

Беларусь захоўвае вялікую цікавасць да прамых кантактаў з расійскімі рэгіёнамі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Архангельскай вобласці Расіі Ігарам Арловым.


“Мы захоўваем вельмі вялікую цікавасць да прамых кантактаў з расійскімі рэгіёнамі, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Вы для нас наогул родны чалавек, мы жывём на поўначы, у нас шмат задач, якія трэба вырашаць”. Паводле яго слоў, Беларусь валодае дастатковымі аб’ёмамі прамысловай прадукцыі, тавараў народнага спажывання для гандлю з расійскім рэгіёнам.
Прэзідэнт адзначыў, што адна са сфер, дзе ёсць перспектывы для нарошчвання ўзаемадзеяння, — гэта будаўніцтва. “Калі вы нам даручыце які-небудзь квартал па жыллі зрабіць пад ключ, праектаваць, праводзіць даследаванні і будаваць, як мы звычайна ў расійскіх губернях робім, — калі ласка, мы можам паказаць нашы магчымасці. Калі вам спадабаецца, будзеце нас за-прашаць”, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён таксама абазначыў магчымасць аснашчэння дамоў у Архангельскай вобласці сучаснымі беларускімі ліфтамі. “Мы значна мадэрнізавалі свае заводы па вытворчасці ліфтавага абсталявання і можам ліфты рабіць хоць для касмадрома, хоць для самалётаў, верталётаў і звычайных жылых дамоў”, — дадаў кіраўнік дзяржавы.
Беларусь таксама мае вялікі вопыт машынабудавання ад транспарціроўкі грузаў да лесанарыхтовак. “Стварылі практычна ўсю лінейку лясной тэхнікі, вучыліся па ўсім свеце і зрабілі не горш. Там, дзе вузлы складаныя і мы яшчэ не ўмеем так якасна вырабляць, мы іх купляем у еўрапейцаў”, — сказаў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка заявіў аб гатоўнасці Беларусі падзяліц-ца з Архангельскай вобласцю сваім вопытам па развіцці сельскай гаспадаркі. Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на высокую якасць беларускіх прадуктаў харчавання, якія пастаўляюцца ў розныя рэгіёны свету. “Мы гандлюем не толькі ў Расіі, ужо вельмі шмат і ў Еўрасаюзе, але яшчэ больш з Кітаем, — заўважыў Аляксандр Лукашэнка. — Таму Данкверту (Сяргей Данкверт — кіраўнік Рассельгаснагляду. — Заўвага БелТА) трэба сказаць, каб пераставаў нас даймаць, а то мы пойдзем проста на кітайскі рынак”.
Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка прапанаваў арганізаваць сумесныя прадпрыемствы па асваенні тарфяных радовішчаў, якімі багата Архангельская вобласць.
Узаемны тавараабарот Беларусі і Архангельскай вобласці ў 2019 годзе склаўся на ўзроўні $45,8 млн, з іх $22,9 млн склаў экспарт айчынных тавараў у расійскі рэгіён і столькі ж — імпарт. Беларусь пастаўляла ў асноўным мяса ялавічыны і птушку, вырабы з бетону, цэменту і штучнага каменю, цукар, аўтамабілі, запчасткі да іх і іншыя тавары. А закупляліся ў Архангельскай вобласці пераважна папера, кардон, лом чорных металаў, драўняная цэлюлоза, шэрсць.
БелТА.
Фота БелТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.