Меню
Курс $  3.26 | €  3.55 | ₽100  3.53 |
Погода 6 °C

Аляксандр Турчын: «У гандлёва-эканамічных адносін Мінскай вобласці і Германіі ёсць вялікі патэнцыял»

Нясвіжскія навіны 4 года назад 0 0

Перспектывы ўзаемавыгадных суадносін дзелавых колаў Міншчыны і Германіі абмеркавалі падчас сустрэчы старшыні аблвыканкама Аляксандра Турчына з Надзвычайным і Паўнамоцным паслом ФРГ у Беларусі Манфрэдам Хутэрам.

Аляксандр Турчын адзначыў значнасць Германіі як партнёра для нашай краіны і, у прыватнасці, для Мінскай вобласці і пазначыў зацікаўленасць ва ўсталяванні партнёрскіх адносін з адной з федэральных зямель Германіі.

Фото mpravda.by


— Сярод усіх краін свету і без уліку паставак ААТ «БКК» Германія займае чацвёртае месца па тавараабароту з Мінскай вобласцю і трэцяе, пасля Літвы і Польшчы, па экспарце тавараў у краіны ЕС. Мяркуем, што пабрацімскія адносіны дазволяць на практыцы пазначыць беларускі рэгіён на эканамічнай карце Еўропы. Гэта дасць магчымасць пашырыць супрацоўніцтва не толькі ў гандлёва-эканамічнай, але і ў сацыяльнай сферы, дазволіць нарасціць узаемадзеянне ў частцы абменаў па лініі малога і сярэдняга бізнесу, — сказаў Аляксандр Турчын.
Манфрэд Хутэр падкрэсліў, што многія нямецкія прадпрыемствы зацікаўлены ў супрацоўніцтве з беларускімі калегамі.
— Мінская вобласць як інвестыцыйная пляцоўка вельмі цікавая нямецкім прадпрыемствам. Станоўчую ролю адыгрывае і тое, што працоўная этыка і ментальнасць беларусаў падобныя на нямецкую. Таксама важна, што нашы інтарэсы супадаюць.
Аляксандр Турчын пазначыў зацікаўленасць вобласці ва ўсталяванні супрацоўніцтва з Федэральным саюзам малога і сярэдняга бізнесу Германіі. На яго думку, гэта дазволіць палепшыць інвестыцыйны клімат у Мінскай вобласці, надасць імпульс развіццю і пашырэнню кантактаў паміж прадпрыемствамі і арганізацыямі беларускага рэгіёна і Германіі. Вобласць таксама зацікаўлена ў рэалізацыі сумесных прыкладных праектаў, у тым ліку навукова-тэхнічнага і сацыяльнага характару, абмене інфармацыяй аб мерах дзяржаўнай падтрымкі інвестыцыйнай дзейнасці.
— У гандлёва-эканамічных адносін Мінскай вобласці і Германіі вялікі патэнцыял. Ёсць сэнс у развіцці спецыяльных зон — СЭЗ «Мінск», Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень». Можна пераняць аграрны вопыт. Напрыклад, у Мядзельскім раёне мы плануем вырабляць арганічную прадукцыю. Яе можна будзе экспартаваць у Германію. Таксама ўпор можна зрабіць на фармацэўтыку, сферы адукацыі і культуры, — адзначыў Аляксандр Турчын.
Кіраўнік цэнтральнага рэгіёна таксама прапанаваў арганізаваць сустрэчу Пасла з кампаніямі, размешчанымі на тэрыторыі вобласці, з нямецкім капіталам.
— Я са свайго боку гатовы аказваць усялякае садзейнічанне для наладжвання і ўмацавання кантактаў паміж прадпрыемствамі дзвюх краін. Нам неабходна захаваць і паглыбіць дынаміку развіцця беларуска-нямецкіх адносін, — сказаў Манфрэд Хутэр.
Даведка. У 2019 годзе аб’ём прамых замежных інвестыцый, якія паступілі з Германіі, склаў 16,1 млн даляраў ЗША. Асноўнымі таварнымі пазіцыямі экспарту ў Германію ў 2019 годзе сталі лесаматэрыялы, мэбля і вырабы з металаў. Імпартавалі ў Мінскую вобласць машыны і механізмы для ўборкі сельскагаспадарчых культур, абсталяванне для апрацоўкі гумы або пластмас, валы трансмісійныя і іншае.
“НН”.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!