Больш за 10 тыс. кватэр плануецца пабудаваць у Беларусі для шматдзетных сем’яў у 2020 годзе

Аб гэтым паведаміў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Уладзімір Кухараў.

“У мінулым годзе мы пабудавалі каля 12 тыс. кватэр для шмат-дзетных сем’яў, акрамя таго, 14,5 тыс. шматдзетных сем’яў былі накіраваны на будаўніцтва. У гэтым годзе пастаўлена задача пабудаваць 10,5 тыс. такіх кватэр і амаль 15,5 тыс. шматдзетных сем’яў накіраваць на будаўніцтва жылля”, — адзначыў віцэ-прэм’ер. Гэта дасць магчымасць ужо з 2021 года шматдзетным сем’ям знаходзіц-ца ў чарзе на атрыманне жылля не больш за год, растлумачыў ён.

БелТА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.