Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.51 |
Погода 12 °C

“Духоўныя карані Перамогі”: няхай памяць жыве ў сэрцах

Нясвіжскія навіны 4 года назад 0 0

Пост опубликован: 09.02.2020

У дзіцячым яслях-садзе № 4 г. Нясвіжа “Караблік дзяцінства” ў фармаце гісторыка-літаратурнай гасцёўні прайшло мерапрыемства “Духоўныя карані Перамогі”. Яно адбылося ў рамках калядных сустрэч і сабрала шмат гасцей, сярод якіх былі епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній, сакратар Слуцкага епархіяльнага ўпраўлення, настаяцель прыхода храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы вёскі Чыжэвічы Салігорскага раёна, протаіерэй Мікалай Лабынько, памочнік благачыннага Любанскай царкоўнай акругі, настаяцель прыхода храма Казанскай іконы Божай Маці ў горадзе Любані іерэй Андрэй Еўшаль, настаяцель Георгіеўскага прыхода г. Нясвіжа протаіерэй Яўген Лабынько і іерэй, клірык гэтага прыхода Павел Фокін, начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Нясвіж-скага райвыканкама Алена Клішэвіч, сацыяльныя партнёры і сябры ўстановы дашкольнай адукацыі з Салігорска, іншыя госці, а таксама дзеці, бацькі, педагогі.


У зале была аформлена выстава рэліквій ваеннай тэматыкі, выстава кветак Перамогі, над якой узвышалася дошка Памяці з фота і ваеннай біяграфіяй прабабуль і прадзядуляў выхаванцаў сада. Гаспадарыла ў гасцёўні загадчык Вольга Пуляк, а дапамагалі ёй педагогі, дашкаляты і іх бацькі. У іх выкананні гучалі вершы рускіх і беларускіх паэтаў, празаічныя ўрыўкі, ваенныя мелодыі, песні, былі пастаўлены сцэнічныя дзеі ваеннай тэматыкі. Прысутныя слухалі выступленне воіна-інтэрнацыяналіста Генадзя Сяліцкага, духоўных настаўнікаў, якія ўспомнілі дарогі вайны пастыра Дзмітрыя Хмеля, а таксама расказалі, як у гады вайны прадстаўнікі духавенства ратавалі людзей. Прыводзіліся прыклады, калі сіла малітвы дапамагала людзям выжыць у гады цяжкіх выпрабаванняў. Далей знаёміліся з выставай сямейных рэліквій, якую дапамаглі аформіць бацькі выхаванцаў. Пацёртыя “пахаронкі”, лісты з фронту, якія рассыпаюцца ад даўнасці часу, медалі, ордэны — за кожным з іх стаіць лёс пакаленняў. Сям’я Вадзіма і Алены Мазан пазнаёміла са сваёй сямейнай рэліквіяй — іконай святога прарока Іллі, якую нядаўна атрымалі ад прабабулі. Менавіта перад ёй яна малілася за свайго мужа Канстанціна Якаўлевіча Мазана, які дайшоў да Берліна і атрымаў медаль “За ўзяцце Берліна”. Малілася і берагла. Гэту ікону маладыя бацькі захаваюць, каб пасля перадаць сваім дзецям.
Як адзначыла Вольга Іванаўна, вельмі важна, каб маладыя бацькі ведалі імёны сваіх дзядоў і прадзедаў, расказвалі пра іх жыццё сваім дзецям. Калі падрастаючае пакаленне будзе гэта ведаць, у нас не бу-дзе ніякай карычневай чумы і яе наступстваў.


Падчас заключнага танца дзеці ўсклалі кветкі да дошкі Памяці.
Мерапрыемства атрымалася насычаным, добрым, душэўным і па-сямейнаму цёплым. Дарослыя абмяняліся сувенірамі, а маленькія ўдзельнікі атрымалі салодкія падарункі ад епіскапа Антонія. намеснік начальніка аддзела сацыяльнага развіцця па аздараўленні і дашкольнай адукацыі ААТ “Беларуськалій” Іна Маршыцкая і загадчык дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці “Планета дзяцінства” г. Салігорска Ірына Карунная прывезлі падарункі ад генеральнага дырэктара ААТ “Беларуськалій”, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Івана Галаватага. Іна Мікалаеўна і Ірына Мікалаеўна падзякавалі Вользе Пуляк за супрацоўніцтва, вопыт і дапамогу ва ўкараненні цікавых ідэй ва ўстановах дашкольнай адукацыі Салігорска. Звяртаючыся да бацькоў, Іна Маршыцкая сказала: “Вы шчаслівыя, бо вашы дзеці наведваюць “Караблік дзяцінства”.


— Мы ўбачылі цудоўнае мерапрыемства да 75-годдзя Вялі-кай Перамогі, якое пачалося ў раёне з дзіцячага сада № 4 г. Нясвіжа, добры прыклад супрацоўніцтва, сумеснай творчасці ўстановы адукацыі і бацькоў. Гэта вельмі важна, а яшчэ — выхаванне на аснове праваслаўных традыцый. Самае галоўнае — гэта любоў да чалавека. Сённяшняе мерапрыемства было прасякнута гэтай любоўю. Таму мы павінны разам выхоў-ваць нашых дзяцей. Калі ў нас будзе супрацоўніцтва, узаемаразуменне, тады і нашы дзеці вырастуць дастойнымі грама-дзянамі Рэспублікі Беларусь, — падвяла вынік сустрэчы начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Нясвіжскага райвыканкама Алена Клішэвіч.
Духоўныя карані Перамогі… Яны пачыналіся з далёкіх глыбінь, яны правераны сівізной стагоддзя, яны выпешчаны, выняньчаны нашым народам. Няхай памяць пра гэту Перамогу жыве ў сэрцах пакаленняў, мір пануе ў людскіх душах, у небе свеціць яркае сонейка, а на зямлі растуць здаровыя дзеці, не ведаючы зла, жорсткасці і страху.
Вольга КАНДРУКЕВІЧ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!