Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 6 °C

Перагаворы стартавалі

Нясвіжскія навіны 4 года назад 0 0

Пост опубликован: 11.02.2020

Перагаворы ў Краснай Паляне прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна ў пашыраным фармаце стартавалі ў поўным складзе. Да кіраўнікоў дзяржаў і іншых      удзельнікаў перагавораў далучыліся члены расійскай дэлегацыі, якія да гэтага не змаглі своечасова прыбыць у Сочы з-за складаных умоў надвор’я.

Раней лідары краін ужо каля паўтары гадзіны размаўлялі сам-насам у фармаце рабочага снедання. А потым сустрэліся ў пашыраным складзе з  удзелам членаў дэлегацый, якія на той момант прысутнічалі ў месцы правядзення перагавораў. Пасля гэтага Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін зрабілі перапынак і прынялі ўдзел у таварыскім хакейным матчы, які прайшоў на лёдзе спартыўна-культурнага комплексу “Галактыка”.

Акрамя прэзідэнтаў за сталом перагавораў з беларускага боку — першы віцэ-прэм’ер Дзмітрый Крутой, пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка, міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч і старшыня канцэрна “Белнафтахім” Андрэй Рыбакоў.

З расійскага — намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Козак, намеснік старшыні ўрада Аляксей Авярчук, памочнік Прэзідэнта Юрый Ушакоў, міністр энергетыкі Аляксандр Новак, пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў.

Уладзімір Пуцін адзначыў, што ў першай частцы перагавораў бакі даволі падрабязна абмеркавалі ўсе пытанні, якія ёсць у парадку дня. “Цяпер можна ўдакладніць. Ужо ў пашыраным складзе”, — сказаў Прэзідэнт Расіі.

Ён таксама адзначыў, што гэта магчымасць для беларускага боку і Прэзідэнта пазнаёміцца з новымі членамі ўрада Расіі.

“Дзякуй. Я ўжо з імі добра пазнаёміўся, мы паразмаўлялі”, — адказаў Аляксандр Лукашэнка.

Гаворачы спартыўнай тэрміналогіяй, Прэзідэнт вобразна выказаўся, што прадаўжэнне перагавораў — гэта пяты тайм ужо, уключаючы хакейны матч. “Таму мы сёння плённа папрацавалі. І дзякуй, што вы прапанавалі правесці гэту сустрэчу”, — дадаў беларускі лідар.

БелТА.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!