Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў кадравыя перастаноўкі ў структуры Камітэта дзяржаўнай бяспекі і Міністэрства ўнутраных спраў

На пасады ў гэтых ведамствах назначаны новыя першыя намеснікі. Сяргей Церабаў, раней начальнік упраўлення КДБ па Гомельскай вобласці, назначаны першым намеснікам старшыні КДБ. У сваю чаргу ўпраўленне ў Гомельскай вобласці ўзначаліць Аляксандр Мельнікаў.

Першым намеснікам міністра ўнутраных спраў — начальнікам крымінальнай міліцыі назначаны Генадзь Казакевіч. Да гэтага часу ён кіраваў галоўным упраўленнем па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі МУС.

Аляксандр Лукашэнка не абмежаваўся фармальнай працэдурай назначэння, а падрабязна распытаў кіраўнікоў Дзяржсакратарыята Савета бяспекі, МУС, КДБ, саміх назначаных аб сітуацыі ў курыруемых сферах, ступені кампетэнцыі, папярэднім вопыце. Галоўнае, чаго заўсёды патрабуе кіраўнік дзяржавы, — гэта падбор кіруючых кадраў на альтэрнатыўнай аснове.

“Гэтыя кандыдаты правераны. Нейкіх акалічнасцей, якія перашкаджаюць назначэнню, няма, таварыш Прэзідэнт”, — адрапартаваў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Андрэй Раўкоў.

На завяршэнне Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, чаму запрасіў на гэтыя кадравыя назначэнні кіраўнікоў КДБ і МУС. Пытанне ў асаблівай значнасці пасады першага намесніка, які пры неабходнасці павінен мець дастатковыя кампетэнцыі, каб узначаліць ведамства. Прэзідэнта яшчэ раз запэўнілі, што ўсіх прапанаваных кіраўнікоў рыхтавалі загадзя і менавіта з такім прыцэлам. “Ад зямлі і на перспектыву”, — ахарактарызаваў падыход да падбору кадраў Андрэй Раўкоў.

БелТА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.