Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 5 °C

У кожнага — свая адказнасць

Нясвіжскія навіны 4 года назад 0 0

Пост опубликован: 01.02.2020

На мінулым пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама, якое адбылося ў прысутнасці пракурора Нясвіжскага раёна Аляксандра Алісевіча, было разгледжана пяць пытанняў.

Па першым разглядалі адзін матэрыял, які тычыўся адмовы ў завядзенні крымінальнай справы ў адносінах да трох вучняў Карцэвіцкай СШ. Дзве 12-гадовыя дзяўчынкі і іх 13-гадовы сябар неаднаразова пранікалі ў нежылы дом у вёсцы Саска Ліпка. Падчас свайго “гаспадарання” там учынілі беспарадак, разбілі шкло, а на развітанне прыхапілі сёе-тое з сабой. Калі пра здарэнне стала вядома дарослым, забраную рэч вярнулі на месца. Свае паводзіны школьнікі патлумачылі звычайнай дзіцячай цікаўнасцю і свавольствам, паабяцаўшы, што больш такое не паўторыцца. Падлеткам была растлумачана небяспека, якая можа чакаць любога чалавека ў нежылым доме і тое, што ад крымінальнай адказнасці за пранікненне ў чужое жыллё і крадзеж іх выратаваў толькі ўзрост.

Камісія вынесла пастанаўленне аб правядзенні з кожным з іх індывідуальнай прафілактычнай работы, а Нясвіжскаму сельсавету напраўлена прапанова аб узмацненні работы, накіраванай на паляпшэнне нагляду за жыллём, якое пустуе.

Затым было разгледжана хадайніцтва Сейлавіцкага НПК д/с-СШ аб прызнанні непаўналетняга, які знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, патрабуючым дзяржаўнай абароны, адабранні яго ў бацькоў і наданні яму статусу дзіцяці, што засталося без клопату бацькоў. Маці працуе аператарам машыннага даення ў мясцовай гаспадарцы, у свой час лячылася ад алкагалізму і зараз зноў злоўжывае спіртным. Пры гэтым, хлопчыка раней ужо забіралі ў сацыяльны прытулак. Бацька з сям’ёй не жыве, знаходзіцца ў іншай вобласці, таксама злоўжывае спіртным, фінансава не дапамагае і справамі сына не цікавіцца.     

Камісія пастанавіла адабраць 13-гадовага падлетка і памясціць яго ў сацыяльны прытулак на тэрмін да 6 месяцаў.

Трэцім пытаннем стала завяршэнне комплекснай праграмы рэабілітацыі 17-гадовага непаўналетняга ў сувязі з яе выкананнем. Хлопец зараз атрымлівае добрую спецыяльнасць у адным з Баранавіцкіх       каледжаў, спіртным не злоўжывае і праблем з паводзінамі не мае.

Чацвёртым пытаннем разглядаўся стан злачыннасці сярод непаўналетніх па выніках 2019 г., з дакладам па якім выступіла намеснік старшыні камісіі Вольга Макарава. Абмеркаваўшы даклад і заслухаўшы іншых зацікаўленых асоб, камісія прыняла рашэнне з адпаведнымі даручэннямі ўсім суб’ектам прафілактыкі з мэтай павышэння эфектыўнасці работы, якая праводзіцца для папярэджання правапарушэнняў.

Завяршылася чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх Нясвіж-скага райвыканкама разглядам вынікаў правядзення комплексу прафілактычных мерапрыемстваў “Бяспечныя канікулы. Зіма 2019/2020 г.”.

“НН”.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!