Аб’яўлены старт рэспубліканскага конкурсу “Лідар энергаэфектыўнасці Рэспублікі Беларусь”

Аб’яўлены старт рэспубліканскага конкурсу “Лідар энергаэфектыўнасці Рэспублікі Беларусь”. Ён накіраваны на выяўленне і папулярызацыю энергаэфектыўных і рэсурсазберагальных тэхналогій, рашэнняў, абсталявання, павышэнне энергетычнай эфектыўнасці. Пераможцамі стануць знакавыя ў сваіх сегментах прадпрыемствы, вопыт якіх важны для развіцця і ўдасканалення эканомікі краіны. Іх поспехі будуць адзначаны ў такіх намінацыях, як “Энергаэфектыўны прадукт года”, “Энергаэфектыўная тэхналогія года”, “Энергаэфектыўны будынак года” і інш. Будуць адзначаны і лепшыя публікацыі ў СМІ на гэту тэму.

Заяўкі на конкурс прымаюцца з 15 сакавіка па 31 жніўня. З 1 па 20 верасня пройдзе экспертыза заявак. А цырымонія ўзнагароджання запланавана на 9 кастрычніка 2020 года.

БелТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.