Горячие новости

Навіны АПК. На вясновых палетках

0 0

Поўным ходам вядуць вясновыя палявыя работы хлебаробы ААТ “Грыцкевічы”.

 Учора, калі мы размаўлялі з галоўным аграномам гаспадаркі Іванам Валетавым, яны заканчвалі падкормку КАСам азімых збожжавых культур на ўсёй 700-гектарнай плошчы. Працавала арэндаваная “Раса”, а запраўлялі агрэгат механізатары акцыянернага таварыства Сяргей Гаспадарык і Дзяніс Лось.

На ўнясенні арганічных угнаенняў заняты Мікалай Сарнацкі і Анатоль Каваленя, пагрузкай займаецца Юрый Зянькевіч. Угнойваюць яны палеткі пад кукурузу, якая зойме сёлета 630 га. Кожны гектар атрымлівае 50 — 60 тон. А механізатары Аляксандр Сарнацкі, Андрэй Клім і Ілля Гусеў уносяць вадкую арганіку. Усё гэта загортвае дыскамі Сяргей Цыуля.

Мінералку пад ячмень і кукурузу рассявае Ігар Наумовіч, а вадзіцель Мікалай Ярош падвозіць тукі і запраўляе агрэгат. Па 15 — 20 гектараў глебы культывуе за дзень Анатоль Богуш. А першым вывеў сёлета ў поле сеялку механізатар Георгій Закудоўскі. Сее ён шматгадовыя злакавыя травы.

Тамара Праль-Гуль,

г. Нясвіж.

 

Happy
Happy
0 %
Sad
Sad
0 %
Excited
Excited
0 %
Sleepy
Sleepy
0 %
Angry
Angry
0 %
Surprise
Surprise
0 %

Average Rating

5 Star
0%
4 Star
0%
3 Star
0%
2 Star
0%
1 Star
0%

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Content is protected !!