Меню
Курс $  3.26 | €  3.55 | ₽100  3.53 |
Погода 6 °C

Нясумныя афарызмы пра мілых дам

Нясвіжскія навіны 4 года назад 0 0

. Жанчына — гэта лакаматыў, які цягне за сабой мужчыну ў патрэбным кірунку.
. Жонка — гэта адзіная ўладальніца скалкі, якой баяцца нават смелыя мужчыны.
. У добрага мужчыны жанчына павінна быць такой, каб яе ўсе хацелі, але не маглі сабе дазволіць.
. Ногі ад вушэй, умелы макіяж — вось атрыбуты, з дапамогай якіх дочкі Евы заваёўваюць алігархаў.
. Для мужыка — баба, для мужчыны — жанчына, для любячага мужчыны — дзяўчынка мая.
. Жанчына можа ўсё! Але не для кожнага.
. Жонка ў сям’і — галоўная. А калі муж думае, што ўсё вырашае ён, то яна яшчэ і разумная.
. Алена Сцепаненка прынесла сябе ў ахвяру дзеля Петрасяна і моцна пахудзела. Аказалася, дарэмна, не ацаніў ён такой ахвяры. Дзяўчаты і кабеты! Не будзем такімі дзеля падобных мужчын. Палюбім сябе, тады і нас будуць любіць.
. Вып’ем не за тых жанчын, з якімі мы можам жыць. А за тых, без якіх не можам.
. Вядомы французскі куцюр’е Хрысціян Дзіор гаварыў: “Сапраўдная жанчына павінна быць шкоднай і капрызнай”.
Прыдумала, прачытала і запісала Раіса ХВІР, г. Нясвіж.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!