У гонар Дня Канстытуцыі

Сёння, 13 сакавіка, натарыусы кансультуюць бясплатна, па-ведаміў памочнік старшыні Беларускай натарыяльнай палаты Артур Стрэх. Удзел у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі, прымеркаванай да святкавання Дня Канстытуцыі, прымуць усе натарыяльныя канторы і натарыяльныя бюро.

Грамадзяне і прадстаўнікі юрыдычных асоб могуць атрымаць адказы на пытанні, якія ўваходзяць у кампетэнцыю натарыуса. Гэта датычыцца афармлення спадчынных правоў, складання завяшчанняў, шлюбных дагавораў, адчужэння нерухомай маёмасці, ажыццяўлення выканаўчых надпісаў, прадастаўлення электронных дакументаў для дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычных асоб або індывідуальных прадпрымальнікаў і іншага.

БелТА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.