Аб крытыцы падыходаў да барацьбы з каранавірусам

Поделитесь с друзьями
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

Беларусь аказалася лепш гатова да барацьбы з каранавірусам дзякуючы захаванню неабходных структур у сістэме аховы здароўя. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час наведвання ў Бабруйску прадпрыемства “Славянка”.

“Цяпер гэты каранавірус стаў палітыкай. Усе глядзяць, за што ўкусіць бы Лукашэнку, Беларусь — яны выбіліся са строю. Дык не трэба здзіўляцца.           Усё гэта таму, што мы захавалі сістэму і прывялі яе ў парадак. І так здарылася, што мы больш-менш аказаліся гатовыя да          гэтай заразы і не толькі да яе”, — падкрэсліў Аляксандр         Лукашэнка.

У той жа час Прэзідэнт звярнуў увагу:      з-за каранавіруса і падобных інфекцый паміраюць значна менш людзей, чым, напрыклад, ад сардэчна-сасудзістых захворванняў, анкалогіі і цукровага дыябету. “Яшчэ раз паўтараю: ад каранавіруса нават у вас у Ма-гілёўскай вобласці ніхто не памёр. Усе паміраюць ад хранічных захворванняў, а любы вірус жа б’е па слабых, у каго імунітэту няма. Вось, што я меў на ўвазе”, — сказаў кіраўнік дзяржавы.

У сувязі з гэтым ён запатрабаваў ні ў якім разе не пераставаць лячыць іншыя захворванні і прадаўжаць планавыя медагляды грамадзян, паколькі інакш можна не заўважыць у пацыента сур’ёзную хваробу.

У той жа час Аляксандр Лукашэнка выказаў    удзячнасць усім краінам, якія падтрымліваюць Беларусь і прысылаюць гуманітарную дапамогу.

Пакуль сітуацыю ў краіне Прэзідэнт лічыць стабільнай: сезонныя інфекцыі ідуць на спад, рэзкага росту захваральнасці каранавірусам няма.

БелТА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.