Аб з’яднанасці ва ўмовах пандэміі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікае краіны Еўразійскага эканамічнага саюза да з’яднанасці ва ўмовах пандэміі. Аб гэтым ён заявіў на рабочай сустрэчы членаў Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, якая адбылася ў рэжыме відэаканферэнцыі.

“Мы ўсе сур,ёзна паставіліся да праблемы, якая складваецца ў выніку аб’яўленай СААЗ пандэміі. Кожная краіна выпрацоўвае свае рашэнні, формы рэагавання. Але разам мы можам зрабіць больш”, — пад-крэсліў беларускі лідар.

У якасці прадмету размовы Прэзідэнт прапанаваў тэму забеспячэння стабільнасці і спакою ў грамадстве, недапушчэння размывання асноў ЕАЭС з-за імкнення ў першую чаргу засцерагчы ад небяспекі толькі сябе. “Калі мы не аб,яднаем намаганні, то заўтра будзем аднаўляць парушаныя экана-мічныя сувязі, і на гэта пойдзе шмат часу, грошай і працы”, — упэўнены беларускі лідар.

Паводле яго слоў, тое, што цяпер адбываецца ў свеце, пацвярджае выказаныя апасенні: вірус разбурае жыцці і сем’і, уносіць сумятню ў работу рынкаў, вядзе да спынення цэлых галін, сур’ёзна ўплывае на стан спраў у нафтавай сферы.

“Аднабаковыя дзеянні дзяржаў паставілі пад пагрозу гандлёвыя адносіны, кааперацыйныя ланцужкі, працоўную міграцыю. Адсутнасць каардынацыі намаганняў узмацняе гэтыя негатыўныя фактары. Таму эгаістычныя рашэнні, якія прымаюцца без аглядкі на наступствы як мінімум у адносінах да бліжэйшых партнёраў, стратэгіч-на не будуць мець поспеху. У сённяшняй сітуацыі толькі дзякуючы з’яднанасці і рашучасці мы зможам справіцца з пандэміяй і яе наступствамі”, — заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Еўразійская эканамічная камісія ініцыявала шэраг мер, якія можна аднесці да першачарговых, аднак яны не ахопліваюць усяго комплексу неабходных дзеянняў, каб максімальна выкарыстоўваць існуючы патэнцыял ЕАЭС.

“У адным я цалкам упэўнены: разам перажыць гэты глабальны крызіс нам будзе лягчэй. І наогул іншага не дадзена. Бо логіка любога саюза і ўзаемаадносін у ім мае на мэце менавіта разам. А яшчэ лепш, калі ўсе нашы дзеянні будуць пазбаўлены нацыянальнага эгаізму і рашэнні будуць узгоднены з адзіным вектарам накіраванасці”, — рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

БелТА.

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.