Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 12 °C

Цудоўны падарунак атрымалі навучэнцы Аношкаўскага НПК д/ц-СШ

Нясвіжскія навіны 4 года назад 0 0

Цудоўны падарунак атрымалі дзяўчынкі-навучэнцы дзяржаўнай установы адукацыі “Аношкаўскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа.

Цікава і змястоўна ў нашай школе проходзяць урокі абслуговай працы, на якіх мы з задавальненнем вучымся шыць, вязаць кручком, вышываць, вырошчваць і даглядаць расліны. Аднак найбольшую цікавасць у мяне і ў маіх сябровак выклікае раздзел “Асновы гатавання ежы”. Тут мы знаёмімся і з культурай харчавання, і з асаблівасцямі работы з рознымі харчовымі прадуктамі,  і з беларускай нацыянальнай кухняй. Каб практычна прыгатаваць розныя стравы не заўсёды хапала сучаснага абсталявання, прыстасаванняў і інструментаў.  

Мы звярнуліся за дапамогай да нашых бліжэйшых спонсараў – ААТ «Новае жыццё», якія штогод аказваюць дапамогу для патрэб школы.

ААТ «Новае жыццё» у асобе Андрэя Казіміравіча Ратомскага , на той час дырэктара гаспадаркі і намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце Іны Вячаславаўны Сцяпуры былі выдаткаваны грашовыя сродкі ў памеры 300 рублёў на набыццё абсталявання для кабінета абслуговай працы.

Наш кабінет папоўніўся мультываркай, электрачайнікам, наборам ножоў для кухні, наборам каструль, чайным сервізам і формай для выпякання.

Мы вельмі ўдзячны за такі падарунак, цяпер зможам яшчэ больш цікава і змястоўна авалодваць практычнымі навыкамі, што спатрэбіцца нам у будучым для вядзення хатняй гаспадаркі.

Вучаніца 8 класа Гесь Таццяна.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!