Кантактам першага ўзроўню па COVID-19 будуць выдаваць бальнічныя на час самаізаляцыі

Аб гэтым паведаміла намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан. Яна адзначыла, што Міністэрства аховы здароўя дазволіла кантактам першага ўзроўню знаходзіцца на самаізаляцыі дома. “Намі прынята рашэнне, што кантакты першага ўзроўню пры наяўнасці адмоўных рэзультатаў будуць знаходзіцца на працягу 14 дзён дома”, — сказала яна. Ім будзе выдавацца лісток непрацаздольнасці. “Дазволена выдаваць яго на перыяд да 14 дзён”, — дадала намеснік міністра.

Людзі будуць знаходзіцца пад медыцынскім наглядам. “Мы будзем праводзіць тэсціраванне такіх пацыентаў на першы, сёмы і трынаццаты дзень”, — адзначыла Алена Богдан.

БелТА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.