Ад квецені вішнёвай Яснела ўсё вакол…

Вальс перамогі

Закружыў майскі вальс,  завіхурыў —

Мы прайшлі праз ваенныя буры,

Паняслі незлічоныя страты,

Вальс пісалі не толькі  салдаты…

На рэйхстагу  наш Сцяг Перамогі,

Не забыць франтавыя дарогі…

Раздавілі вайну ветэраны —

Як салдаты, так і партызаны.

Фронт і тыл у парыве адзіным

Набліжалі Святую Часіну,

Дабаўляла акорды подполле,

Каб зажыў вальс  у стылі мажорным.

Не забыць гэты год  сорак пяты,

Як чакалі нас родныя хаты,

І адкуль толькі браліся сілы

Каб глядзець на руіны,  магілы?

Але ў сэрцах жыў Вальс Перамогі,

Як ратунак ад болю, знямогі,

Быў бальзамам жыцця  і натхнення

І праменем надзей пакаленняў.

Гэтым Днём зноўку нас закружыла

Майскім вальсам магутная сіла,

Бо, Дзявятага — Дзень Перамогі!

На душы — франтавыя дарогі…

        

Салдат перамогі

Ён змог прайсці ад Брэста  да Берліна

Праз Магілёў, Маскву,  Крым, Сталінград…

Сцяг Перамогі, што для ўсіх адзіны,

Пранёс Чырвонай Арміі  Салдат.

Сугуччам горычы, крыві,  страт, слёзаў…

З геройствам, спрытам,  рызыкай ліхой,

З любоўю да Радзімы ў вершах, прозе

Салдат Чырвонай Арміі  вёў бой.

Ён быў адзіны  са сваім народам,

З ім — тылавік, падпольшчык, партызан…

Усе тады былі з Саюза родам —

Шануй бязбожжа, біблію, каран…

Агіда да карычневай навалы

Яднала, гартавала гэту моц,

Чырвонай Арміі Салдат удалы

Змагаўся за Радзіму  дзень і ноч.

Чакалі Еўрапейскія  дзяржавы,

Фашызмам скатаваны іх народ

Чырвонай Арміі Салдата  Славы,

З ім Вызвалення  светлага прыход.

Пралеглі так  ваенныя дарогі —

Зваліў Салдат фашызм, узяў рэйхстаг

І над планетай птушкай  Перамогі

Затрапятаўся наш  Чырвоны Сцяг!

Непадуладна часу гэта веха,

Заўжды ў пашане  будзе ветэран

І адгукнецца  гістарычным рэхам,

Раскрыецца жыццём  любы падман.

Улад СКАМАРОХ.

***

Наверно, наша седина —

Ошибок прошлых проявленье…

Когда-то и для нас весна

Открыла чудное мгновенье.

 

И закружила в вихре нас.

Но не успели оглядеться,

Как отзвучал наш первый вальс

И тишина легла на сердце.

 

Оборвалась живая нить.

Да и сама ты видишь ясно,

Что ничего не изменить

И все старания — напрасны.

 

У каждого своя тропа,

Свое над головою небо,

Но если б не было тебя —

Мой путь таким бы светлым  не был…

 

И ты ревнуешь…

Молчим о том, какие узы

Пред нашей совестью святы…

А что во сне являлись музы —

Так с ними рядом была ты…

 

В пылу бесед себя волнуешь,

Меня расспросами злобя…

Пишу — как есть,

И ты ревнуешь…

Но жрицы были до тебя!

 

В огне страстей — не до наитий…

Мы ввысь несем свои грехи,

Где жизнь скользит по тонкой нити 

И где рождаются стихи…

 

***

Мы почему с тобой не вместе —

Ведь ты была в моей судьбе!..

Мне даже радостною вестью

Воспоминанье о тебе.

 

Не верю, что давно забыт я!

Она была,

была,

была

Та ночь, когда в окне открытом

Для нас черемуха цвела.

 

Её цветы не облетели —

Они — как сон, как светлый блик…

А может быть, и в самом деле —

Всему свой час,

Всему свой миг?..

 

***

Ты думаешь,

Твой образ мной забыт…

А всё вокруг

Ещё живёт тобою.

Ты думаешь,

Мне сердце не щемит,

Коль чей-то голос

Схож с твоим до боли?

 

Твой слышу смех,

Дыхание ловлю…

Теплом твоей весны

Душа согрета…

Живу твоим

Растраченным: «Люблю…»

И жжёт меня,

И гложет мука эта.

 

***

Из дальних краёв

Соловьи прилетели…

Черпали в райских садах

Вдохновенье…

Слышишь,

Какие разносятся трели?

Может,

Послушаем дивное пенье?

 

Милая!

Что же не скажешь ни слова?

Молви тихонечко —

Всё в нашей власти…

Наша любовь

Снова вспыхнуть готова —

Взять бы лишь первую ноту

На счастье!

Алесь ПИСАРЧИК.

 

Настальгічны верш

Я не забыў, я добра памятаю

I радасць, i трывогу, i адчай,

I першае нясмелае “кахаю”,

I першае самотнае “бывай”.

Як марылі аб славе i аб шчасці

Мы ўсе, такія шчырыя, тады…

Хвіліны непаўторнага юнацтва,

Чаму вы адляцелі назаўжды?..

Віктар Трусевіч.

 

***

На столе, средь игрушек и книжек,

Притаившись, лежали краски.

Рядом — кисти. Вбежал ребёнок.

Заблестели восторгом глазки.

Перед ним в альбоме раскрытом

Очень чистой была страница.

Но волшебно манили краски,

И ждала в стакане водица.

Вздох! И первые робкие капли

Веселятся уже в альбоме.

И рисует кисточкой мастер

Акварели. Там —  вырос домик,

Там — цветочки

(для мамы — явно!).

Ну, держись, родная планета!

Кисть летает, как блик, исправно

Красит, красит. Конечно, это —

Как вы видите сами — дождик

Из-под Аннушки кисти синий.

А теперь, вы поймете, — это

Серебристый, весь в кудрях, иней.

Станет небо в мгновенье ближе.

С небом в сердце рисуют дети.

И мы в Несвиже иль в Париже

Равнозначно за них в ответе.

И понять нестерпимо срочно

Нам придётся, что мир не случаен.

Наши доченьки и сыночки

Пусть рисуют — и не скучают!

 

***

Синий ситец — ширь небесная.

И гороховый узор.

Сны цветные, интересные.

Кот несёт ночной дозор.

И со свечкой кто-то молится,

Взвесив душу на  весах.

О грядущем беспокоится.

Божья полночь на часах.

День, заботами наполненный,

Одарил за труд сполна.

И, как поезд переполненный,

Укатил. И не видна

Ни одна душа на улицах.

Тихо, мирно город спит.

Только кот на звёзды жмурится.

И за мышкою следит.

Елена ШАБЛОВСКАЯ.

 

Вішнёвае воблачка

Ад квецені вішнёвай

Яснела ўсё вакол,

Як быццам з неба воблачка

Спусцілася на дол.

Пацешыліся пчолкі …

Над кронай адгулі,

I лісцікі зялёныя

Красуюць на галлі.

Здаецца, не асыпаўся

На дол апошні цвет,

А воблачка вішнёвае

Сплыло ў далёкі свет.

Мікола МАЛЯЎКА.

 

***

Миллионы разных историй

С превосходным

и странным концом.

Разработки, анализ теорий,

А семья, как всегда, на «потом».

 

Годы жизни в секунду уходят,

А толпа всё спешит в никуда.

В один миг люди счастье находят,

А потом отпускают, любя…

 

Наслаждаться моментами танца…

Подарить мужу сына иль дочь…

Вместо этого кучи квитанций

На работе мы пишем всю ночь.

 

Но задумайтесь хоть на минутку:

Мы нужны будем в сильной беде

Тем бумажкам  и офисным будкам,

Как нужны будем нашей семье?!

 

***

Сейчас кому-то хочется тепла,

А может, счастья.

Или новую машину.

А чья-то мама плачет у окна —

Ведь денег не хватает  на игрушку сыну.

 

Не все способны  полюбить себя,

А уж тем более — любить кого-то.

Как много душ  на корабле «Земля»,

Которые годами ждут полёта.

 

В доли секунды что-то  происходит.

Но смысл в чём?

И в чём тогда вопрос?

Как только человек  любовь находит,

Он отбеляет чёрный цвет  своих полос.

Яна ЛЮБАНЕЦ.

 

***

Як навучыцца не чакаць

Ад нецярплівага — трывання,

Ад баязлівага — прызнання,

Ад бессардэчнага — дабра?

Як навучыцца не шукаць

У раўнадушнага — кахання,

У бездакорных — спачування,

У бессардэчнага — дабра?

Ды трэба проста перастаць

І спадзявацца, і чакаць.

Тады лягчэй вам будзе жыць.

Па немагчымаму тужыць

Патрэба знікне. І тады

Жыцця прайшоўшыя гады

У новым вобліку паўстануць

І сэрца мучыць перастануць.

Тады ты свет наноў убачыш,

І не другіх — сябе прабачыш,

Што доўга так дарма шукаў

У раўнадушнага — кахання,

У бездакорных — спачування,

У бессардэчнага — дабра.

Шукаў — і марна спадзяваўся,

Пакуль урэшт не разабраўся,

Што ад людзей не варт чакаць

Больш, чым яны у сілах даць.

Соф,я ЛЮБАНЕЦ.

 

***

Час наступае — час забыцця,

неверагоднасці адкрыцця

дзвярэй, што закрыты былі  на ключы,

тых самых, якія нібы палічыў,

 

пэўна, найлепшым выхадам у

свет. Ды не можаш зрушыць нагу:

карціна такая, што выйсця няма,

калі наступаюць часы забыцця.

*

Час вырашаць, ці ёсць прыгажосць,

хто гаспадар, хто мусіць  быць госць,

каму  так карцела накінуць ласо,

схаваўшы дрыготка чамусьці лязо.

 

Час зразумець — сябры ці віжы?

Час даставаць са спіны нажы,

якія ўтыркаліся ў выбраны час:

калі абдымалі ці мы, або нас.

*

Час вырашаць, што зло, што закон,

што ёсць апокрыф, што ёсць канон,

і кім напісаны яны ды калі,

і хто валадарыць на гэтай зямлі?

 

Гэта цікавы час для высноў.

Ён нагадае частку ад сноў:

пра тую, што думаеш  «праўда ці не?»,

якой толькі раніцай і не стае.

*

Час ліхалецця, трунаў, мальбы,

час узгадаць, што стала тады

імгненнем найпершым  з’яўлення Хрыста:

ці час вызвалення, ці час забыцця?

 

Час выяўляць, хто будзе, хто не

гучна смяяцца, як упадзе

ікона, што выслізне з рук,  або крыж

паміж узгаданым, забытым паміж.

*

Час наступае, шэпча аер,

каб зразумець, хто птушка, хто звер.

Настала  хвіліна цяпер  зразумець,

каму выпадае свабода, ці ледзь

 

вокам улоўны край ад святла,

шэрым які малюе сцяна,

адбіўшы яго ад акна у пакой,

замкнёны, вядома, але не табой.

Андрэй КОЗЕЛ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.