Адказна і добрасумленна працуе механізатар ЗАТ “1 Мая” Іван Фурсенка

Гэтымі днямі механізатар ЗАТ “1 Мая” Іван Фурсенка дасейвае апошнія гектары кукурузы на МТЗ-2022 з сеялкай “Гаспарда”. Ён працуе ў гаспадарцы 14 гадоў. Убірае травы і кукурузу на кормаўборачным камбайне “Бікс-650”, уносіць угнаенні на трактары МТЗ-2022 з агрэгатам “Тарнада”, культывуе глебу на ім жа з культыватарам КПС-7, выконвае і іншыя работы.

Самы лепшы перыяд, на думку механізатара, — восень, калі прыходзіць час убіраць ураджай. Вельмі прыгожа тады на полі.

Галоўны аграном гаспадаркі Анатоль Міхлай характарызуе І.М. Фурсенку як адказнага работніка, які заўсёды добрасумленна выконвае даручаныя заданні.

Неаніла ЛЮБАНЕЦ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.